Навіны
Па пятніцах у бібліятэках Глыбоцкага раёна

Па пятніцах у бібліятэках Глыбоцкага раёна чытаема і пазнаваема.
Работнікі Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі ў рамках рэспубліканаскай акцыі "Кожная пятніца — роднае, сваё", падрыхтавалі паліцу аднаго аўтара — Юрыя Татарынава.
Вядомы беларускі пісьменнік, гісторык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Юрый Татарынаў з’яўляецца аўтарам шэрагу гістарычных раманаў, сярод якіх «Барбара Радзівіл», «Ракавая страсць караля Міндоўга», «Княгіня Менжынская».
Таксама Юрый Татарынаў з’яўляецца аўтарам асветніцкіх і культурных цыклаў «Беларусь гістарычная», «Пра каханне», «Гарады Беларусі», «Кніга для займальнага чытання на кожны дзень».
Дарэчы, у кнізе Ю. Татарынава — Вероотступник. Залесская история: Исторические повести. – Мн., Минсктиппроект, 1996. – 232 с. — змешчана, так бы мовіць, гісторыя сядзібы графскага роду Моль у маёнтку Залессе-Астроўна, напісаная на падставе легенд і паданняў Глыбоччыны.
Па пятніцах бібліятэкары актыўна нагадваюць і знаёмяць наведвальнікаў з беларускімі жанчынамі, іх роллю ў гісторыі краіны, развіцці айчыннага грамадства.
Побач з вядомымі беларускамі яны змяшчаюць інфармацыю аб зямлячках, ураджэнках Глыбоччыны, якія сваёй справай, ведамі, мацярынствам, ствараюць пасільны ўнёсак ў мацаванне Радзімы.
Глыбоцкая раённая бібліятэка традыцыйна рэкламуе гумарыстычныя кнігі.





У Івесьскай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена літаратурна-экалагічная замалёўка "Падарожжа з Ягаўдзікам" для дзяцей малодшай групы аздараўленчага лагера "Родничок".
Наведвальнікі мерапрыемства даведаліся шмат чаго ціквавага. Напрыклад, чым вячэрае вожык, хто жыве ў Белавежскай пушчы, разгадвалі розныя лясныя таямніцы і нават пабывалі ў гасцях у мядзведзікаў...
І ўсё гэта стала магчымым дзякуючы цудоўным творам Уладзіміра Ягаўдзіка.


- 105
