10 июня – Всемирный день мороженого
У бібліятэку за падарожжамі
Бібліятэчнае лета ў Шунеўцах
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
ВКУСНЫЙ ДЕНЬ!!!!  А ещё вкуснее мороженое за прочтением книги! ... Читать далее...
Бібліятэкары сельскіх бібліятэк падчас летніх канікул запрашаюць юных чытачоў наведаць краіну Літаратурыю. ... Читать далее...
Для юных чытачоў Шунеўскай бібліятэкі летнія канікулы пачаліся з гульні-квэста "У пошуках лета".  ... Читать далее...
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У чытальнай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы створана тэматычная паліца ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-10

Зарегистрировалось:

299

Сёння 623

Тыдзень 2,029

Месяц 10,143

Усяго 414,067

Vedaj nashyh 1Сясіцкі Аляксандр Палікарповіч. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР

Па старонках раённай газеты
Жыгуноў, А. Чалавек неспакойнага лёсу // Веснік Глыбоччыны. – 2020. – 22 лютага

  

24 лютага 2020 года адзначыць сваё 85–годдзе легендарны кіраўнік саўгаса імя Ціміразева Аляксандр Палікарпавіч Сясіцкі.

Калі б Уладзімір Савуліч узяўся за напісанне другой часткі кнігі пра кіраўнікоў сельскай гаспадаркі Віцебшчыны"Атланты Прыдзвіння" хутчэй за ўсё уключыў бы ў яе і нарыс пра заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, кандыдата эканамічных навук, кавалера ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, двух ордэнаў "Знак Пашаны", Ганаровага грамадзяніна Глыбоцкага раёна Аляксандра Палікарпавіча Сясіцкага.

Жыццё гэтага чалавека багатае на факты, падзеі, якія наўрад каго пакінуць раўнадушным. А ягоная карпатлівая праца на пасадзе дырэктара саўгаса імя Ціміразева яскравы прыклад адданасці роднай зямлі, самаадданага служэння вяскоўцам, дзеля працы і дабрабыту якіх кіраўнік гаспадаркі браўся за ажыццяўленне нязвычных на той час маштабных праектаў, не баючыся касых позіркаў і асуджэння чыноўнікаў высокага рангу.

Так атрымалася, што ў нас склаліся прыязныя адносіны, і падчас нашых сустрэч Аляксандр Палікарпавіч заўсёды эмацыянальна, раскавана распавядаў пра былы і сённяшні час, пра сябе, шчыра дзяліўся сваімі думкамі, перажываннямі. А я ўважліва слухаў, запамінаў, запісваў на дыктафон, рабіў адзнакі ў блакноце.

Сустрэліся мы і напярэдадні яго слаўнага юбілею.

ПЕРШЫЯ ВЫПРАБАВАННІ

Мой герой з пакалення, маленства якога было апалена вайной. I сустрэч было нямала ў нас за апошнія гадоў дзесяцьпятнаццаць, і размовы былі шчырыя, але толькі цяпер пачуў я ад Аляксандра Палікарпавіча пра трагедыю яго роднай вёскі, пра тое, што прыйшлося яму, васьмігадоваму хлапчуку, перажыць у час вайны.

– Я нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Гняздзілава Докшыцкага раёна. У 1941 бацька пайшоў на фронт, а ў 1943 немцы палілі нашу вёску. Я добра помню, як гэта было. Раніца, у вёсцы плач, мітусня, крыкі. Саламяныя стрэхі гарэлі добра, і вецер перакідваў полымя з адной хаты на другую. Мне было 8 гадоў, сястрычцы 4. Мы стаялі, узяўшыся за рукі. I хоць нас маглі і застрэліць, нам зусім не было страшна. Я так думаў: "Гэта толькі адразу будзе балюча, пасля ўжо не". Спаліўшы вёску, фашысты паехалі, а мы мама, сястрычка і я праз лес пайшлі ў Бярозаўку, гэта кіламетраў пяць ад нас, каб знайсці нейкі прытулак. Мама казала: "Пагарэльцы, каму мы патрэбны. Але ж добрыя людзі ёсць усюды". Былі яны і ў вёсцы Крукі. Тут мы і прыжыліся.

3 прыходам нашых вярнуліся на сваё папялішча. I, стоячы на папялішчы, а мне было 9 гадоў, я разважаў ужо зусім як дарослы, думаў аб адным: як будзем жыць. А жыць трэба было. I трэба было працаваць, далучацца да клопатаў дарослых. I ўжоў 1946 годзея і старэйшыя за мяне хлопцы вадзілі коней у начное, пасвілі іх, каб яны набіраліся сілы. У лесе мы распальвалі кастры, грэліся, вялі размовы. Жылі дружна, нават весела, ведама, дзеці яшчэ. Прыехаўшы з лесу, запрагалі коней ў барану і працавалі на полі.

К          алі закончыў 7 класаў Бярозаўскай школы, у мяне паявілася жаданне вучыцца далей. 3 газет даведаўся, што Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум аб'явіў набор на агранамічнае аддзяленне. I мне так захацелася стаць аграномам! Гэта ж поле, конь, мая вёска, маё жыццё... Ні пра што іншае я ўжо не марыў.

Закончыў тэхнікум і атрымаў Дыплом з адзнакай, значыць, я займеў права вучыцца далей без здачы экзаменаў. Не раздумваючы, выбраў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, агранамічны факультэт.

[Без отрыва от производства окончил аспирантуру при Белорусском научно-исследовательском институте экономики и организации сельского хозяйства, защитил диссертацию и в 1979 году ему присвоена ученая степень кандидата экономических наук.]

«СЯСІЦКІ, ДЗЕ ТЫ БУДЗЕШ ЗАБІВАЦЬ КОЛ?»

Пасля заканчэння акадэміі Аляксандр атрымаў накіраванне ў Полацкі трэст саўгасаў, адтуль у вёску, у саўгас. У ім 6 тысяч гектараў ворнай зямлі, 12 паляводчых брыгад. I трэба ж было пабываць усюды.

– Аднаго каня мне было мала, пад сядлом былі два кані. Адзін з б раніцы да 14 гадзін, другі– з 14 і дапазна. Так і працаваў. I тая дзіцячая любоў да коней, якая паявілася з той пары, калі вадзіў іх у начное, засталася ў душы на ўсё жыццё. Прайшоў год, другі. У 1963 годзе выклікае мяне начальнік Міёрскага раённага ўпраўлення Уладзімір Паўлавіч Самсонаў і загадвае: "Паедзеш дырэктарам новага саўгаса!" "А дзе ён, той саўгас?"цікаўлюся".

– "Цябе завязуць, пакажуць". Прывезлі, паказалі: поле, на якім слабенькая, кволая кукуруза, за полем узгоркі, балацявіны. I цішыня. Тады была хутарная сістэма, і мы спыніліся на хутары Ломашы. Праз пару дзён зноў турбуе Самсонаў: "Сясіцкі, дзе ты думаеш кол забіваць?" У адказ маўчу, не ведаю, што сказаць. А ён прадаўжае: "У Ломашах ці ў Карасях? Глядзі, не сцягні цэнтр саўгаса на чыгуначную станцыю ў Загацце".

Падумаў я, разважыў і вырашыў забіць у Ломашах. I за працу. На ўездзе ў Ломашы азярко было, і мы прывезлі звыш 90 машын грунту і засыпалі яго. Раскарчавалі і асушылі 3 тысячы гектараў зямлі. Павялі вуліцу, , сталі ставіць дамы фінскія, цагляныя. Ссялілі ў Ломашы 210 хутароў.

 Узяліся за вытворчасць, за сельскую гаспадарку. Пабудавалі комплекс на тры тысячы гадоў, механічныя майстэрні, зернаток, тры свірны, ачышчальныя збудаванні, паставілі машыны для ачысткі зерня. Пасля сур'ёзна ўзяліся за будаўніцтва жыллёвага сектара. Школа патрэбна была.

Думка пра будаўніцтва сярэдняй школы ў маладога кіраўніка ўзнікла, мабыць, пасля таго, як спецыялісты, якіх запрашаў у гаспадарку, адмаўляліся, даведаўшыся, што ад райцэнтра саўгас знаходзіцца на адлегласці 55 кіламетраў і тут няма школы: "Не, у такую глухамань мы не паедзем".

– I сталі мы будаваць школу. За сродкі саўгаса. I тут мне ўпраўляючы банка ў райцэнтры Шнэйвайс заяўляе: "Не твая гэта справа: будаваць школу. Развівай сельскую гаспадарку!"

– Аляксандр Палікарпавіч, а ўпраўляючы меў рацыю: школа ж не кароўнік, не цялятнік.

– Меў рацыю. Як ён сказаў, абаротныя сродкі, якія павінны былі ісці на развіццё саўгаса на набыццё тэхнікі, угнаенняў, на заработную плату, я пусціў на будаўніцтва школы. I абласныя кіраўнікі пачалі на мяне скоса пазіраць, заяўлялі: маўляў, афіцыйна гэта не ўзаконена. Шум быў вялікі. Сябры мяне папярэджвалі: "Саша, адумайся, могуць пасадзіць". Але людзям школа патрэбна была, дзеткам нашым патрэбна. За год мы пабудавалі яе і ўрачыста адкрылі.

– I вас не пакаралі?

– Не пакаралі. Мяне ўратавала Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў "Аб дапамозе сельскай агульнаадукацыйнай школе".

ПЕРШЫ АГРАГАРАДОК НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ

Сёння гэта можа стацца дзіўным, але першы аграгарадок на Глыбоччыне быў узведзены ўжо ў 80-90 гады мінулага стагоддзя. Пры гэтым – без дзяржаўных датацый, на ўласныя сродкі саўгаса імя Ціміразева.

Узводзіўся ён хуткімі тэмпамі. Пасля школы пабудавалі ўрачэбную амбулаторыю, аптэку, Дом культуры, дзе размясціліся работнікі сельскага Савета дэпутатаў, праўленне гаспадаркі, пошта, АТС. Паявілася і дзіцячая музычная школа з усімі неабходнымі музычнымі інструментамі: гітары, акардэон, баян, інструменты для духавога аркестра. 3 радасцю тут вучыліся дзеткі з Ломашаў, Зябак, Чарневічаў, Празарок.

Пабудавалі кацельню, цеплатрасу, ацяплілі 80 кватэр, каналізацыю зрабілі, ачышчальныя збудаванні вывелі за пасёлак, станцыю абезжалезвання ўвялі ў строй. I сёння ў нас вада, можа, чысцейшая чым у Глыбокім, усміхаецца Аляксандр Палікарпавіч і дабаўляе: – Калі не так, то прашу прабачэння.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА – НА ПЕРШЫМ ПЛАНЕ

Як толькі стварылі новы саўгас, адразу пачалі развіваць сельскую гаспадарку. Расчысцілі кустоўе, асушылі балацявіны, ссялілі хутары, пабудавалі дарогі, звязалі вёскі Сяменчыкі, Ломашы, Карасі. Сур'ёзна ўзяліся за паляводства. I ўсё ў нас атрымалася. Прывяду такі прыклад. У 1963 годзе мы атрымалі 6,5 цэнтнера зерневых з гектара, надой ад каровы склаў 1300 кілаграмаў. А ўжо ў 80-ыя гады стабільна збіралі на круг 37–38 цэнтнераў зерня, давялі надой ад каровы да 4000 кілаграмаў малака. За год здавалі дзяржаве 1000–1300 тон зерня, больш за 1000 тон бульбы, 700 тон малакадойны статак быў не вялікі, больш за 1000 тон мяса. Пачалі развіваць падсобныя цэхі. Так, па выніках 1985 года мелі даход у 3 мільёны рублёў, на той час гэта было звыш трох мільёнаў долараў. Дом культуры абышоўся гаспадарцы ў 600 тысяч рублёў.

Атрымліваецца, што за прыбытак аднаго года мы маглі пабудаваць пяць такіх дамоў культуры. Развівалі сельскую гаспадарку, узводзілі гаспадарчыя пабудовы, але не забывалі і пра жыллё для людзей, развівалі сацкультбыт.

МАDE IN ЛОМАШЫ

Асобны сказ пра падсобныя цэхі, якія пачалі працаваць у Ломашах з канца 80– ых гадоў мінулага стагоддзя.

Бадай, многія з нас яшчэ помняць смак цукерак "Кароўка", згушчанага малака, сыроў, выпуск якіх наладзілі ў Ломашах.

– А пачалі мы са швейнага цэха, згадвае Аляксандр Палікарпавіч.

Па раскроеных матэрыялах (прывезлі іх з Латвіі) на машынах сшывалі курткі, сукенкі, верхнюю мужчынскую і жаночую вопратку. Але нам аднаго цэха стала мала, і мы пачалі асвойваць вытворчасць цукерак "Кароўка". I "пайшла–паехала" наша кароўка не толькі па Беларусі, але і ў Расію: у Ленінград, Ноўгарад, Смаленск. Пасля ўзнікла задума адкрыць малочны цэх. Былі на малочнакансервавым камбінаце ў Глыбокім, у Мінск ездзілі цікавіліся, глядзелі, вывучалі тэхналогію. I ўсё ў нас атрымалася: як у Глыбокім, толькі ў мініяцюры. А як без цэха па вытворчасці бляшанай тары?Патрэбен цэх,але ж гэта ж дадатковыя затраты! Дабраўся я да мінскай кандытарскай фабрыкі з прапановай: "Можа, возьмеце наша згушчанае малако?". Там узрадаваліся: "Чаму ж не ўзяць, возьмем!". I мы праз пару дзён загружаем згушчанае малако ў малакавоз - 4 тоны -      і вязём на фабрыку. Разлік - адразу ж. А мы далей пайшлі: узяліся за сыры. Прывезлі з Балгарыі тэхналогію вытворчасці сыроў, запрасілі спецыялістаў-тэхнологаў. I працэс пайшоў: 10 літраў малака - кілаграм сыру. Наладзілі рэалізацыю ў Полацк, Наваполацк, Мінск, Масква, Ленінград. Ад сыроў застаецца сыроватка, варылі яе, атрымлівалі тварог. Рэшткі ад вытворчасці тварагу вазілі на комплекс, паілі цялят. У нас была абвалютна безадходная Вытворчасць.

Як зазначыў Аляксандр Палікарпавіч, падсобныя цэхі прыносілі саўгасу не толькі фінансавую выгаду, але і вырашалі сацыяльныя пытанні: занятасць людзей. Усё ў тым, што ў вёсцы праца сезонная. Мужчынам і зімой занятак ёсць, а вось заняць жанчын, калі яны не жывёлаводы, не проста. А так праца была ўсім: 20 жанчын у цэху па вытворчасці цукерак, 16 у швейным, 12 у малочным. I праца па душы. А з ёй і псіхалагічны спакой у калектыве, і камфорт.

ПЕРАСТАЎ БЫЦЬ ДЫРЭКТАРАМ, ЗАСТАЎСЯ АГРАНОМАМ

– Днямі мне будзе 85. У прынцыпе яшчэ можна жыць, ніхто ж не перашкаджае, жыві, калі хочаш. Вялікіх планаў не маю, але стараюся быць актыўным. Сад тое, чым займаюся. У ім 21 гатунак яблыкаў, 14 груш, ёсць пару гатункаў сліў, алыча, рэмантантная маліна. Хачу набыць і развіваць гатункі агрэсту, дзе ягады, як вішня. 3 інстытута пладаводства, што ў Самахвалавічах, прывёз для работнікаў прадпрыемства "ЛомашыАгра" звыш 800 саджанцаў пладовых дрэў. I яны прыжыліся. Пры сустрэчы вяскоўцы кажуць мне: "Аляксандр Палікарпавіч, а вашы яблыні ўжо даюць плады". I я рад. Мне па душы вёска і яе людзі. Сын забірае ў горад, але мы з Надзяй (у згодзе, ва ўзаемаразуменні Аляксандр Палікарпавіч і Надзея Паўлаўна разам пражылі 63 гады аўт.) не хочам. Нам тут добра.

Люблю кнігі, у нас нядрэнная бібліятэка сусветнай класічнай літаратуры. 3 газет перавагу аддаю раённай "Весніку Глыбоччыны", выпісваю і "Сельскую газету" "Аргументы і факты", часопіс "Хозянн".

Я перастаў быць дырэктарам, але застаўся аграномам. Чым змагу, тым і буду памагаць людзям.