Навіны
Беларусь + Кітай 白俄罗斯与中国
2 мая Дзеркаўшчынскую сельскую бібліятэку наведалі госці з Кітая, студэнты мінскай ВНУ. 
Бібліятэкар правяла для замежных гасцей невялікую экскурсію.
Вызвала ў іх цікавасць выстава кніг беларускіх аўтараў “Добры дзень, кніжка беларуская!”
Хоць госці размаўляюць і чытаюць на рускай мове, але беларускія словы, асабліва літара “і”, былі для іх незразумелымі.
Таксама госці зацікавіліся этнаграфічнымм кутком “Незабыўныя рамёствы”. Даўнія прылады побыту беларусаў, вырабы мясцовых майстроў выклікалі пытанні. Іх увагу прыцягнулі прас на вуглях і гліняная дахоўка 1822 года вырабу.
Госці зрабілі сэлфі і шмат фотаздымкаў бібліятэкі.
Спадзяёмся, што вёска Дзеркаўшчына і сельская бібліятэка стала для іх прыемным маленькім адкрыццём правінцыяльнай Беларусі.





- 50
