«Под свет звезды приходит Рождество». Пад такой назвай у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна духоўнасці. Стала ўжо добрай традыцыяй на такія сустрэчы запрашаць Глыбоцкае Благачынне.
У гэтым годзе на гадзіну духоўнасці завітаў айцец Міхаіл, які расказаў прысутным пра паходжанне свята, як варта на сённяшні момант памятаць пра традыцыі святкавання, якія вяліся у сем’ях, і старацца прывучаць да гэтага, на сваім прыкладзе сваіх дзяцей і унукаў.
Бібліятэкары падрыхтавалі відэапрэзентацыю, якая дапамагла пранікуцца святочным духам гэтых ціхіх і светлых дзён .
Пры падрыхтоўцы прэзентацыі былі прадстаўлены творы І. Бродскага, Б.Пастэрнака, пратаірэя Мікалая Гур’янава.
Юркевіч Ж.Б., бібліятэкар чытальнай залы Глыбоцкай ЦРБ,
13.01.2020 г.