Вучні ДУА «Шунеўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” вельмі любяць вандраваць.
Пасля навагодніх ранішнікаў у школьнікаў наступае чарада зімовых канікулаў. Час ляпіць снегавікоў, катацца на лыжах, але снегу на снегавіка няма, не пакатаешся на лыжах і на санках.
Таму вучні ДУА «Шунеўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”вырашылі дарма час не губляць і 3 студзеня 2018 года зрабілі вандроўку ў Глыбокае. Тым больш, што цікавостак у Глыбокім хапае. Першым чынам школьнікі наведалі Глыбоцкі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе падзівіліся на выставу экзатычных птушак.
А потым завіталі на экскурсію ў гарадскую дзіцячую бібліятэку. Тут таксама можна цікава пабавіць час - пазнаёміцца з маляўнічымі энцыклапедыямі, пагартаць новыя часопісы, пачытаць літаратуру з выкарыстаннем 3D акуляраў.
Гэта было ўжо не першае наведванне вучнямі Шунеўскай школы Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі. Таму школьнікі адчувалі тут вельмі ўтульна, як ў сваёй бібліятэцы.
Камфортны адпачынак, цікавая гутарка з бібліятэкарамі пра кнігі, прыемныя сустрэчы са знаёмымі - гэта ўсё ў бібліятэцы было! І на прапанову бібліятэкараў стаць карыстальнікамі дзіцячай бібліятэкі школьнікі пагадзіліся.