Навіны
Літаратурна-музычная вечарына “В честь прекрасных дам” у Дзеркаўшчынскай бібліятэцы
Літаратурна-музычная вечарына “В честь прекрасных дам” прайшла ў Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы.
Бібліятэкары павіншавалі гасцей з Міжнародным днём жанчын і пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення свята. Яны ўзгадалі імёны вядомы жанчын свету, Беларусі і свайго краю. Былі адзначаны роля жанчыны ў развіцці нашай краіны і мэта тэматычнага Года беларускай жанчыны.
У чытальнай зале гучалі паэтычныя творы рускіх і беларускіх літаратараў – А. Пушкіна, С. Ясеніна, А. Фета, А. Жыгунова, А. Куляшова пра вясну, жанчын і каханне...
Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з рэтра-выставай “Поздравления из прошлого”, на якой прадстаўлены паштоўкі пачынаючы з 1970 года.
Затым госці былі запрошаны ў залу Дзеркаўшчынскага цэнтра культуры на святочна-музычную праграму “Дамская территория!”





Заг. Дзеркаўшчнскай сельскай бібліятэкі Бука В.В.
- 83
