Навіны
Весткі з Ломашаўскай сельскай бібліятэкі
Да Году беларускай жанчыны аформлена кніжная выстава ”Женский силуэт на фоне истории и современности“, на якой прадстаўлена літаратура, якая раскрывае багаты свет жанчын, іх сілу волі, дасягненні, моц і пяшчоту. 
Звяртаюць увагу чытачы бібліятэкі і на фотавыставу фатографа Дзмітрыя Мухартава ”Зімовыя фотазамалёўкі“. Дзмітрый працуе ва Узрэчскім лясніцтве Глыбоцкага раёна, любіць прыроду і праз фотаздымкі дзеліцца яе прыгажосцю.

Для дзяцей малодшых класаў прайшла пазнавальная гадзіна “Здравствуй , Зимушка-зима”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся аб незвычайных з’явах прыроды ў зімовы перыяд: як і дзе ўтвараюцца сняжынкі, чаму пад снежным покрывам мароз значна меншы, чым звонку і як гэта дапамагае раслінам, жывёлам і птушкам перажыць лютыя зімовыя марозы. Прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах, адгадалі тэматычныя загадкі

На гадзіну душэўных сустрэч “Зимние посиделки с весенним настроением” сабраліся актыўныя чытачкі бібліятэкі.У ходзе мерапрыемства ішла размова пра зімовыя святы,пра традыцыя святкавання іх у сем’ях. Гаварылі пра надыходзячыя вясновыя клопаты на прысядзібных участках, аб тым, якія семянны матэрыял даў лепшы ўраджай у 2025 годзе і што трэба набываць на вясну 2026 года, дэгусціравалі фітачаі і хатнюю выпечку. Бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры ”Садова-агародныя сакрэты”.
Бібліятэкар М.Спасібёнак
- 119
