Навіны
Гучнае чытанне “В некотором царстве, в некотором государстве…” прайшло з вучнямі Удзелаўскай школы

“В некотором царстве, в некотором государстве…” – такімі словамі пачалося гучнае чытанне, якое правяла з юнымі чытачамі, вучнямі 1-4 кл. групы падоўжана дня, бібліятэкар Удзелаўскай сельскай бібліятэкі.
.
Маленькім чытачам было прапанавана самастойна выбраць невялічкі твор з часопісаў “Рюкзачок”, “Познай-ка”, са зборнікаў дзіцячых твораў і прачытаць яго “пра сябе”. А затым ужо зачытаць уголас найбольш спадабаўшыйся ўрывак. Кожны з вучняў мог паспрабаваць сябе ў ролі дыктара тэлебачання.
Выданні, якія засталіся недачытанымі дзеці ўзялі з сабой дамоў, каб праз дзень была нагода завітаць у бібліятэку.
Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта "Кожная пятніца — роднае, сваё".
- 78
