Навіны
У Глыбоцкай раённай бібліятэцы выконваюцца «Літаратурныя жаданні»!
У новы год – з новым праектам!
Яго сутнасць у тым: задавальняючы жаданне чытача па тым ці іншым запатрабаваным кніжным выданні, даведваемся, па якой прычыне зацікавіла яго кніга, – і расказваем пра яе нашым падпісчыкам і наведвальнікам старонкі.
Наша чытачка Ганна Георгіеўна з цікавасцю паглядзела тэлеперадачу, прысвечаную жыццю і творчасці вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
– Які цікавы чалавек! І такое жыццё... На жаль, твораў яго я прачытала мала. Хачу бліжэй пазнаёміцца, – звярнулася да нас Ганна Георгіеўна з просьбай.
Паколькі чытачка не сказала, колькі твораў Васіля Быкава яна прачытала, то бібліятэкары прапанавалі ёй "Поўны збор твораў Васіля Быкава" у 14 тамах.
Пачатак знаёмства ёсць!
- 91
