Пиар-акция «Модно быть здоровым» в Глубокской детской библиотеке
”Опалённые души и сердца‟
Квест-игра ”По стихотворным дорожкам Агнии Барто“ состоялась в Глубокской детской библиотеке
Сон, ходьба и физкультура — лучше, чем лекарственные пузыри!, — убедились в Подсвильской детской библиотеке
День единения народов Беларуси и России
Кніжнае падарожжа “Дайце мне такую кніжку, каб чыталася сама”
“Ад казачнага аўторка да паэтычнай нядзелі”
9 апреля в ГУО ”Шуневская базовая школа Глубокского района‟ прошло мероприятие, посвящённое Международному дню освобождения узников фашистских концлагерей ”Опалённые души и сердца‟. ... Читать далее...
Увлекательная литературная квест-игра ”По стихотворным дорожкам Агнии Барто“  в рамках реализации проекта ”Писатель на все времена.Агния Барто“ прошла в Глубокской детской библиотеке  для учащих... Читать далее...
7 апреля, в рамках Всемирного дня здоровья, сотрудники Подсвильской детской библиотеки провели спортивно-игровую программу «Сон, ходьба и физкультура — лучше, чем лекарственные пузыри». ... Читать далее...
День единения народов Беларуси и России отмечается 2 апреля, символизируя братство, культурную близость и глубокую интеграцию двух стран. Праздник установлен в 1996 году, когда был подписан договор о создании со... Читать далее...
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі Празароцкая сельская бібліятэка адзначала з самымі юнымі сваімі наведвальнікамі – выхаванцамі мясцовага дзіцячага садка. ... Читать далее...
“Ад казачнага аўторка да паэтычнай нядзелі”- так называлася выстава-тыдзень, прысвечаная Тыдню дзіцячай кнігі, які прайшоў у Шунеўскай бібліятэцы. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-10

Зарегистрировалось:

295

Сёння 564

Тыдзень 1,692

Месяц 3,976

Усяго 349,521

 Glybochchyna 3

 

Dudkevich V. Glybokae 1 1Віктар Дудкевіч нарадзіўся ў Браславе 23 жніўня 1960 года. У 1977 годзе закончыў сярэднюю школу г. Браслава, вучыўся у Кранштацкай мараходнай школе. Працаваў у Мурманску, Браславе.

Пераехаўшы ў Глыбокае, Віктар працаваў на МКК мастаком-афарміцелем. Адначасова ў 1988-91 гадах вучыўся у Маскоўскім завочным народным універсітэце мастацтваў.

З 2005 года працуе ў  Доме рамёстваў майстарам народных мастацкіх рамёстваў, навучае хлопчыкаў рабоце з дрэвам. Віктар зарэкамендаваў сябе як добры арганізатар навучальнага працэсу, у кожнага вучня шукае індывідуальныя задаткі да творчасці. Займаецца жывапісам, разьбой па дрэву, працуе з бяростай.

Пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет», свята сярэднявечнай культуры "Меч Брачыслава".

Dudkevich V. Glybokae 1Яго драўляныя разныя работы з'яўляюцца элементам “Інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны”.  Сярод цікавых незвычайных работ майстра — рабочая рэканструкцыя друкарскага драўлянага станка ў натуральную велічыню, які дае ўяўленне аб друкарскай справе Францыска Скарыны і драўляны ровар.

Віктар Дудкевіч шмат год шукае і знаходзіць цацкі з якімі гулялі нашы бабулі і дзядулі і займаецца рэканструкцыяй даўнейшых дзіцячых забавак. Стварае беларускія цацкі — ваўчок, верталёцік, лодачка з кары і інш. Ажыўляе простыя і адначасова захапляльныя гульні старых часоў, у якія зараз з  задавальненнем гуляюць дзеці.  

Віктар Дудкевіч выканаў цэлы шэраг фігурак дудароў, памятных драўляных медальёнаў з дударскімі матывамі, сувенірныя дуды да міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў "Дударскі рэй".

У 2007 годзе ў глыбоцкім Доме раместваў адкрылася першая выстава работ В. Дудкевіча "Позірк, думкі...", на якой былі прадстаўлены карціны і вырабы з дрэва. Дзейнічалі выставы «У кожнай хатцы  свае цацкі» у Браславе  і Паставах (2024).  

З 26 жніўня 2025 года ў Доме рамёстваў будзе працаваць выстава работ Віктара Дудкевіча "Ад бяросты да кнігі" прыўрочаная да юбілею мастака і Дня беларускага пісьментства і друку.