Кастрычніцкае пасяджэнне дзіцячага клуба “Жураўлік” у Шунеўскай бібліятэцы прысвячалася лесу. Экалагічны лікбез “С лукошком в путь дорожку” папоўніў капілку ведаў юных эколагаў пра лясных жыхароў, лекавыя расліны, грыбы і інш. У госці да дзяцей завітаў Лесавік. Ён запрасіў іх у падарожжа па лясных прыпынках: чароўная брама, лясная палянка, прыродныя лекары, лясныя жыхары, грыбныя мясціны і пікнічок.
Кожны прыпынак меў свае заданні – загадкі, пошук прадметаў, фізкультхвілінка, збор ягад і грыбоў.
Па тэме лесу бібліятэкар зрабіла падборку кніг з невялікім аглядам.
З кніг з серыі “Маленькі прафесар” дзеці даведаліся якая самая вялікая і самая маленькая птушка ў Беларусі, дзе знаходзіцца самы стары дуб, якія бываюць ядавітыя грыбы і расліны, як правільна паводзіць сябе ў лесе і інш. Маляўнічыя кнігі У. Ягоўдзіка расказалі дзецям пра лясных жыхароў: ваўка, лісу, вожыка, мядзведзя і г.д.
Завяршылася мерапрыемства праглядам фільма “Интересные факты о реальных обитателях белорусского леса”. Фільм пазнаёміў дзяцей з музеем беларускай міфалогіі лесу, які знаходзіцца ў Заслаўскім лясніцтве.
Заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч