У Публічным цэнтры прававой інфармацыі нашай бібліятэкі – новыя выданні нарматыўных дакументаў:
"Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь"
"Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь"
"Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў"
"Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь"
"Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь"
А таксама Закон Рэспублікі Беларусь "Аб адказным абыходжанні з жывёламі"
Дакумент накіраваны на абарону жывёл ад жорсткага абыходжання, а таксама на забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб пры абыходжанні з жывёламі.
У прыватнасці, Законам прадугледжваецца ўстанаўленне
- агульных правіл абыходжання з жывёламі (жывёламі-кампаньёнамі, лабараторнымі, службовымі жывёламі і жывёламі, якія выкарыстоўваюцца ў культурнай дзейнасці і спорце);
- надзяленне ўрада паўнамоцтвамі па вызначэнні пераліку падлягаючых рэгістрацыі жывёл-кампаньёнаў і парадку іх утрымання ў дамашніх умовах;
- замацаванне павышаных патрабаванняў да ўтрымання небяспечных сабак (уладальнікі такіх сабак будуць абавязаны прайсці спецыяльныя курсы і атрымаць пасведчанне);
- забарона на наведванне з жывёламі-кампаньёнамі (акрамя сабак-павадыроў) харчовых магазінаў, арганізацый аховы здароўя і адукацыі, аб'ектаў культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаванняў;
- абмежаванне продажу жывёл непаўналетнім асобам;
- абавязак гадавальнікаў чыпіраваць рэалізуемы прыплод (сабак, кошак).
Пры гэтым для ўладальнікаў жывёл-кампаньёнаў устанаўліваецца права чыпіравання гадаванцаў.
Устанаўліваецца таксама механізм часовага абмежавання права ўласнасці на жывёлу і яе адабрання за парушэнне ўладальнікам умоў абыходжання з жывёлай, што прывяло да прычынення шкоды здароўю грамадзян, жывёл або маёмасці.
У Законе вызначаны патрабаванні па стварэнні і дзейнасці пунктаў часовага ўтрымання, прытулкаў і гасцініц для жывёл. У прыватнасці, забаронена размяшчэнне такіх аб'ектаў у жылых дамах, устаноўлены ўмовы ўтрымання жывёл і іх перадачы новым уладальнікам. Асноўныя палажэнні Закона ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года.