1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылога чалавека.
Менавіта ў гэты дзень, супрацоўнікі Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба разам са школьнікамі правялі візіт-акцыю "Віншаванне ў кожны дом".
Гэтая ініцыятыва стала яркім прыкладам таго, як маленькія, але значныя жэсты, могуць палепшыць настрой і павысіць якасць жыцця сталых людзей. Акрамя віншаванняў, гучалі і вершы. Таксама былі ўручаны кветкі і паштоўкі, якія дзеці падрыхтавалі сваімі рукамі. Усё гэта было накіравана на стварэнне радаснай атмасферы вакол пажылых людзей.
Асноўнай мэтай акцыі "Віншаванне ў кожны дом" было не толькі павіншаваць пажылых людзей з іх святам, але і нагадаць ім пра важнасць чалавечых зносін і падтрымкі. Людзі "залатога" узросту адчулі, што яны не адны, што грамадства клапоціцца пра іх і шануе іх уклад у развіццё краіны!
Заг. бібліятэкі Спалівіс Л.Ф.