Літаратурны пікнік "Бывай, лета! Прывітанне, школа!" у Запрудскай бібліятэцы

 Piknik 1

 На бібліятэчны пікнік "Бывай, лета! Прывітанне, школа!" адправіліся юныя чытачы Запрудскай бібліятэкі Соня Шышко і Ягор Дайлідёнак, Кіра і Раман Барыла і інш. Ева і Амелія Сівіцкая нават заахвоцілі да пікніка і сваю бабулю Ганну Паўлаўну Іванову. Такім чынам яны вырашылі настроіцца на вучобу.

IMG e455228a4306c7b7bbe50588f127cb63 V1Развітанне з летам адбылося весела і творча. Дзеці ўзгадалі прачытаныя кнігі, адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны, правялі громкія чытанні, агучылі вядомыя казкі.   А каб развітанне з летам не было самотным, бібліятэкар пачаставала верных сяброў бібліятэкі ласункамі. 

Запрудская бібліятэка і Дом фальклору на працягу лета былі для маленькіх жыхароў вёскі  месцам, дзе яны бавілі час з карысцю -- вывучалі мясцовы фальклор, народныя традыцыі, знаёміліся з кнігамі і часопісамі, былі артыстамі, вядучымі і ўдзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў.

Работнікі культуры ўпэўнены, што такім чынам у дзяцей фарміруюцца актыўная грамадзянская пазіцыя і такія патрыятычныя пачуцці, як любоў да Радзімы, павага да мінулага, зацікаўленасць ў сваім будучым.

IMG f31d80a1a856abbe3f00d33db556ff78 V1

 

 Г.Гаравая, бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Simvaly RB

kulturaby

2025gb25

80 peramoga

sb 2025

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 154

Учора 243

За тыдзень 1756

За месяц 4513

Усяго 225091

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-05-17

Зарэгістравалася: 291