Культурнае жыццё вёскі Гатаўшчына

 Gataushchyna 4 jpg

 

Сакавік у вёсцы пачаўся з вясенніх святкаванняў. Супрацоўнікі Гатаўшчынскай бібліятэкі-клуба сумесна з адміністрацыяй ААТ “Сельцы” арганізавалі віншавальную акцыю “Весенняя капель” (да дня 8 Сакавіка) на жывёлагадоўчых комплексах Забор’е, Гатаўшчына і Восава. Сустрэча прайшла ў цёплай, добразычлівай атмасферы. У адрас працаўнікоў ферм гучалі цёплыя словы віншавання са святам, а ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці дарылі ім свае задушэўныя песні і добры вясновы настрой.

IMG20240322131925Святочная праграма “Для вас, любимые, поем мы песни” сабрала гледачаў рознага ўзросту ў глядзельнай зале культустановы. У зале быў сапраўдны аншлаг. Прыехалі самадзейныя артысты з Чарневіцкага дома культуры і стварылі сапраўдную святочную атмасферу. Гучалі цудоўныя песні, прыгожыя вершы, былі падрыхтаваныя сцэнкі. Шмат цёплых і добрых слоў прагучала ў адрас мам, бабуль, усіх жанчын. Віншаванні дарылі не толькі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, але і дзеці сваім матулям і бабулям.

 

IMG20240309194835

IMG20240309194845IMG20240322123747IMG20240322124003

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 На гульнявую праграму “Мы масленку гуляем – вясну чакаем!”, прысвечаную старажытнаславянскаму святу, якое сімвалізуе провады зімы і радасную сустрэчу вясны, сабраліся жанчыны-вяскоўцы. Пра гісторыю, традыцыі і сэнс свята Масленіца, пра тое, што хто на Масленіцу сумуе, таму ў годзе не шанцуе вялі размову вядучыя. Не абыйшлося без гульняў, конкурсаў і традыцыйных масленічных бліноў з рознымі начынкамі. Усе з задавальненнем пілі гарбату з пышнымі блінамі, а потым дзяліліся рэцэптамі іх прыгатавання. Мерапрыемства прайшло весела і з задорам.

 

 

SAM 7591SAM 7600SAM 7612SAM 7644SAM 76178

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

IMG20240327135554Супрацоўнікі бібліятэкі-клуба падчас вясенніх канікулаў разам з дзецьмі адправіліся ў падарожжа ў краіну бяспекі “Безопасная весна”. Прайшліся па пяці станцыях, дзе пазнаёміліся з правіламі паводзін, калі яны адны дома, правіламі пажарнай бяспекі і карыстання электрапрыборамі. Пагаварылі аб мерах бяспекі і ахове жыцця дзяцей на дарозе, вуліцы, паблізу вадаёмаў. Для лепшага засваення матэрыялу былі прадэманстраваны пазнавальныя відэаролікі “Адзін дома”, “Правілы пажарнай бяспекі”, “ПДР для дзяцей”.

 На наступны дзень сустрэліся з дзецьмі ў творчай майстэрні “Пазычу колеры ў вясёлкі” і прапанавалі імIMG20240327134708 ператварыцца ў мастакоў і стварыць свае вясновыя карціны. Да конкурсу малюнкаў дзеці паставіліся творча, намалявалі яркія і маляўнічыя работы, адбіўшы свой вясновы настрой, спрабуючы праз малюнак выказаць усе свае эмоцыі, сваё бачанне навакольнага свету, і ў той жа час, спазнаць радасць творчасці.

  

IMG20240327144927Цікава і запамянальна прайшла гадзіна вясёлых забаў “Весеннее настроение”. Дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне на лепшага знаўцу казак, прынялі ўдзел у гульнях, конкурсах і танцах. За актыўнасць, за добры настрой, за ўсмешкі атрымалі салодкія пачастункі.

 З мэтай перарэгістрацыі чытачоў, абменам літаратуры культработнікі наведалі аддаленыя вёскі і правялі з насельніцтвам дабрачынную акцыю “Старшее поколение выбирает общение”.

Загадчык Гатаўшчынскай бібліятэкі-клуба Грыдзюшка З.І.

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

gb 2025

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 286

Учора 266

За тыдзень 841

За месяц 4370

Усяго 193082

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-01-22

Зарэгістравалася: 290