23 сакавіка на базе Шунеўскай сельскай бібліятэкі прайшоў семінар-практыкум “Новы бібліятэкар для новага грамадства”.
Запрашаліся бібліятэкары з бібліятэчным стажам меньш двух гадоў. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з работай бібліятэкі, яе афармленнем. Праслухалі метадычныя рэкамендацыі, якія для іх распрацавалі супрацоўнікі аддзела біліятэчнага маркетынгу. Кніжная выстава – гэта сваеасаблівая візітная картка любой бібліятэкі. Якія бываюць выставы, іх віды, афармленне, патрабаванні да стварэння – аб гэтым вяла размову загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Татарчук А.М.
“Бібліятэчнае мерапрыемства: ад задумы да ўвасаблення”, так называліся рэкамендацыі метадыста Катовіч В.В., дзе яна падрабязна расказала аб традыцыйных бібліятэчных формах работы з рознай катэгорыі карыстальнікаў. Павучыла, як правесці агляд кніг і перыядычных выданняў. Бібліятэкар аддзела Ізаітка М.В. у метадычных рэкамендацыях “Інтэрактыўнасць у рабоце сучаснай бібліятэкі” астанавілася на рэкламе работы на сайце і ў сацыяльных сетках, назвала новыя формы работы.
Завяршыўся семінар паказальным мерапрыемствам, якое падрыхтавалі супрацоўнікі Шунеўскай бібліятэкі. Разам з юнымі карыстальнікамі бібліятэкі яны паказалі навацыйную форму - чытаймер поспеху “Гэта запомніць проста: кнігі – вітаміны роста”.
Дзеці знаёміліся з рознымі кнігамі, але больш усяго іх зацікавілі кнігі, якія ўмелі гаварыць і якія можна праслухаць у сваім мабільным тэлефоне, устанавіўшы неабходную праграму.
Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу А.М.Татарчук
24.03.2023 г.