Хто не ведае цікавых і займальных казак французскага казачніка Шарля Перро, якія не адно стагоддзе радуюць дзяцей усяго свету: “Золушка”, “Кот в сапогах”, “Красная Шапочка”, “Спящая красавица” і іншыя!
Казкі Ш. Перро вучаць юных чытачоў дабрыні, адважнасці, любові, уменню перажываць і радавацца разам з героямі твораў аўтара.
Да 395-годдзя з дня нараджэння вялікага казачніка ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы прайшло літаратурнае падарожжа “Добры казачнік Шарль Перро”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4”В” класа СШ №2 г. Глыбокае.
Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях “Прыдумай рыфму”, “Злучы лічбы”, “Злаві мышак”, “Тэлеграма”, “Мы – вам, а вы – нам”, “Туфлік”, “Букет”, “Падарункі”. Таксама ўдзельнікам мерапрыемства былі прадэманстраваны ўрыўкі з кінафільмаў “Золушка” і “Про Красную Шапочку”.
Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі прагледзелі кнігі з творамі вялікага казачніка з фонда бібліятэкі.
20.01.2023г. Бібліятэкар А.А. Хахолка