Тэатралізаванае прадстаўленне “Дзед Мароз і ўсе, усе, усе” адбылося у Гарадскім цэнтры культуры.
На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі фізкультурна-аздараўленчай групы “Эдэльвейс” і літаратурна-музычнай гасцёўні Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі “Сустрэчы для душы”.
Вядучая мерапрыемства Аксана Гуменнік правяла для прысутных цікавыя навагоднія віктарыны, гульні, разнастайныя конкурсы.
Успомніўшы дзяцінства разам сталі ў дружны карагод, сявалі песні навагодняй тэматыкі.
Юркевіч Ж.Б., бібліятэкар чытальнай залы