Фальклорная гадзіна "Ідзе Каляда"

 Novy god 21 1328122

 У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы правялі фальклорную гадзіну "Ідзе Каляда".

IMG 20230108 151252Удзельнікі клуба “Сяброўкі” правялі абрад калядавання. Каляды - старадаўняе абрадавае свята, у славян сімвалізавала пачатак новага года. Пачатак Каляд - вечар напярэдадні Раства Хрыстовага, заканчэнне - на Вадохрышча.

Да Каляд прымеркаваны калядныя абходы: пераапранутыя калядоўшчыкі абходзяць дамы з песнямі, танцамі і добрымі пажаданнямі. Калядоўшчыкі  --  дзед-механоша, які сімвалізуе памерлых продкаў, мядзведзь, сімвал здароўя,сілы і каза, сімвал урадлівасці,  з каляднай віфліемскай зоркай наперадзе прадставілі  тэатралізацыю гэтага даўняга і вельмі вясёлага абрада. Ля цэнтральнай ёлкі пасёлка  гучалі калядныя песні і віншаванні, якія ўслаўляюць гаспадара і гаспадыню. 

Затым удзельніц клуба запрасілі ў чытальную залу Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы. За духмянай гарбатай прадоўжылася святкаванне Раства Хрыстова і Новага года, былі спевы, скокі, конкурсы, гульні...

У гэты дзень у бібліятэцы панаваў сапраўдны святочны настрой! Спадзяёмся, што вясёлага і радаснага настрою хопіць на ўвесь год!

 

 Сёння свята

 IMG 20230108 152206 1Бы абрусам пакрывае

Наваколле свежы снег.

Сёння свята — люд гуляе,

Чутны жарты, песні, смех!

 

IMG 20230108 151358

Грай, музыка, не лянуйся,

Расцягні гармонік свой,

Каб замёрзлы дол прачнуўся

I забыўся пра спакой!

Каляда ў снягах варожыць,

Месяц шчасце раздае,

Ён між зорак важна ходзіць,

IMG 20230108 152653Кожнай вокам падміргне.

А па вёсцы з той нагоды

(У адзенні — не пазнаць)

Моладзь водзіць карагоды:

Час прыйшоў калядаваць!

Пажадаем жа на свята

Шчасця, радасці зямной.

Дабрабыт у нашы хаты

Хай цячэ, як плынь вясной!

                                                                                  М.Кукуць

IMG 20230108 153507IMG 20287978930108 173318

 

Аўласевіч Н.К. 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 7

Учора 90

За тыдзень 97

За месяц 1576

Усяго 97585

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236