“Кветкі райскага саду” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

Kvetki rajskgai sadu jpg

22.10.2021

 

 

 

 

IMG 20211019 111540У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы адкрылася выстава маляванак “Кветкі райскага саду”.

Маляванка – жанр народнай творчасці, які ў першай палове мінулага стагоддзя быў распаўсюджаны на Заходняй Віцебшчыне.

Класікам маляванкі прызнаны ўраджэнец Глыбоччыны Язэп Драздовіч. Язэп Нарцызавіч быў не толькі таленавітым мастаком і скульптарам, але і пісьменнікам, паэтам, настаўнікам, этнографам, фалькларыстам, філосафам, хірамантам, археолагам, тэатральным дзеячам, астраномам-аматарам і, нават, заснавальнікам беларускай тэарэтычнай астраноміі. 

Важкі ўклад унёс мастак у развіццё народнай творчасці – стварыў дзясяткі насценных “дываноў-маляванак”, якія былі аздабленнем вясковых хат і адначасова выступалі ў якасці своеасаблівых абярэгаў. Захоўваючы традыцыю, Драздовіч заўсёды дадаваў ў гэты від народнага мастацтва нешта сваё, блізкае яму па духу, адметнае і непаўторнае, нават пачаў называць сам сябе “народна-сялянскім мастаком”. Хутка яго папулярнасць як майстра маляваных дываноў значна пашырылася. Амаль кожная гаспадыня хацела мець у сваёй хаце дыванок дзядзькі Язэпа.

Усплёск у адраджэнні народнага роспісу назіраўся ў 1970 – 80-х гадах, а сёння маляваныя дываны Віцебскага Паазер’я маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

Шмат  у Язэпа Драздовіча паслядоўнікаў, на Глыбоччыне гэта Галіна Таляронак і Святлана Скавырка. Маляваныя дываны Галіны Таляронак і Святланы Скавырка вобразна і яскрава адлюстроўваюць светаўспрыманне і жыццялюбасць беларускага народа.

IMG 20211019 111546IMG 20211019 111557IMG 20211019 111608IMG 20211019 111617

i

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На прапануемай выставе можна не толькі ўбачыць маляванкі, але нават паспрабаваць стварыць уласную маляванку. Вялікі поспех мае майстар-клас па самай лёгкай тэхніцы роспісу маляванак – штампа, які пастаянна праводзіцца ў Падсвільскай бібліятэцы.

IMG 2ee2ee19bd6a48c089f02df81a695571 VIMG 5126LO3zmWfWvzsrqU1loOacRM

Выстава будзе дзейнічаць да 20 лістапада 2021 г. Паспяшайцеся сустрэцца з прыгажосцю!

 

Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 10

Учора 68

За тыдзень 195

За месяц 78

Усяго 67790

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-12-02

Зарэгістравалася: 210