ПАТРЫЯТЫЗМ — ГЭТА...

Glybochchyna 1

 

 18.10.2021

Галіна СУТУЛА

 Слова “патрыятызм” выклікае ў розных людзей розныя асацыяцыі. Адны звязваюць яго з палымянымі заклікамі любіць сваю радзіму. Другія з вернасцю салдацкай клятве, мужнаецю і гатоўнасцю здзейсніць подзвіг, выратаваць жыццё чалавека...

Але ёсць у жыцці патрыятызм без патэтыкі, меньш прыкметны, паўсядзённы, які даўно для многіх стаў нормай жыцця, але пакуль не ўзведзены ў ранг нацыянальнага.

Жанчына, якая, нягледзячы на цяжкасці і складанасці, выхоўвае дзетак, патрыётка, бо яна закладвае фундамент будучыні краіны і дапамагае ўстанаўленню дэмаграфічнай стабільнасці.

Выпускнік школы, які скончыў ВНУ і, не спакўсіўшыся на выгадныя прапановы застацца ў сталіцы і мець прэстыжную работу, вяртаецца ў вёску ці райцэнтр, на сваю малую радзіму, — патрыёт не на словах, а на справе, бо атрыманыя веды, працу, ідэі, малады запал і энергію аддасць на карысць землякоў.

Школьнік, які едзе на экскурсію за мяжу, і, седзячы ў шыкоўным атэлі, бачыць на вокнах не жалюзі, а свае дамашнія льняныя фіранкі патрыёт, бо ён не млее ад чужога шыку і бляску, а беражліва захоўвае ў душы дарагі вобраз роднага дому.

Бабулька, якая, нягледзячы на ўзрост, трымае падсобную гаспадарку І агарод, — патрыётка, бо ўносіць пасільны ўклад у выкананне дзяржаўнай харчовай праграмы. Яна не будзе купляць расійскую каўбасу, украінскія памідоры, малдаўскі часнок ці польскія яблыкі, бо ў яе гэта ўсё сваё, без нітратаў, карыснае для здароўя.

Пакупнік, якога не спакушае заве­зены з замежжа прыгожа запакаваны тавар невядома якой якасці і аддае перавагу прадуктам айчыннай вытворчасці, — патрыёт-спажывец, бо сваім рублём умацоўвае фінансавую стабільнасць беларускіх (ці глыбоцкіх) прадпрыемстваў.

Радавы глыбачанін, які едзе ў госці за мяжу і купляе ў падарунак родным ільняныя ручнікі, саламяныя сувеніры, глыбоцкае згушчонае малако, паштоўкі з краявідамі нашага горада, кнігі глыбоцкіх аўтараў і дыскі з песнямі мясцовых кампазітараў і выканаўцаў, — патрыёт, бо рэкламуе нашу вытворчасць, нашу культуру і тым самым стварае пазітыўны імідж Глыбоччыны.

3 чаго ж пачаць, каб стадць патрыётам? Упэўнена, што з думкі: “Мы беларусы і тым павінны ганарыцца”. У нас свая зямля, свая гісторыя, мова, куль­тура, вытворчасць. Мы — адна сям’я, моц якой — у духоўнай з’яднанасці і нацыянальным патрыятызме.

Веснік Глыбоччыны — 2014. — 15 лютага. — С. 6

Глыбоччына вачыма землякоў

Babichy2Babichy 82Bortniki P1060908Charnevichy 113040Dzerkaushchyna а 89Foto Bahir K. 1glybokae 1 016glybokae 1 vulicy goradu 4794 1440666647 b1glybokae 1 4glybokae 1 pUIves 0001 34Ives S6001273kapylshchyna 1638Palavoddze Proshkovo 80814 094031

 

 

 

DSC 0747 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 10

Учора 68

За тыдзень 195

За месяц 78

Усяго 67790

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-12-02

Зарэгістравалася: 210