“Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!”

01 verasnya 1У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча, прымеркаваная да году народнага адзінства, “Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!”

2021-ы абвешчаны Годам народнага адзінства. Такое рашэнне прынята, каб з’яднаць беларускі народ на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Нас звязвае агульная гісторыя. Таму ў розныя часы, толькі аб’яднаўшыся ў адзіную сілу, нашы продкі маглі адстойваць свае межы, сваю тэрыторыю, сваю краіну.

IMG ec21cd35eda2adc5d5cfc49235c8c924 V

На сустрэчы бібліятэкары нагадалі гасцям, вучням мясцовай школы, амаль стогадовую гісторыю паселка. Былі ўзгаданы яго адметнасці,  выдатныя асобы краю. 

Падсвілле, як і ўся Беларусь, прашло праз гістарычныя віхуры. Але пасёлак  вытрымаў выпрабаванні дзякуючы сваім людзям, якія вераць ў будучыню. 

Сярод знакамітых людзей падсвільшчыны быў узгаданы Язэп Драздовіч. Імя якога разам з імем Марка  Шагала  ўключана ў кнігу “100 мастакоў міру”.

Творчасць нашага земляка, ураджэнца  в.Пунькі, што непадалек ад Падсвілля, мае сваіх паслядоўнікаў на Глыбоччыне.  Маляваныя дываны народнага майстра Святланы Скавырка ўвайшлі у спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

А майстар-клас па  мастацкім роспісу аб'яднаў школьнікаў і бібліятэкараў у адным творчым парыве. Што яшчэ раз падцвердзіла — прыгажосць выратоўвае і яднае людзей і народы!

 IMG 77d2361bdbc6a6f4a93e2051b4b2b3c6 VIMG 6856d5e9bcfac9d98908520f09ed2103 V

 

Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай горпасялковай бібліятэкі

02.09.2021.

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 0

Учора 31

За тыдзень 248

За месяц 1176

Усяго 65857

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-10-24

Зарэгістравалася: 208