Напрыканцы лютага ў Празароцкай сельскай бібліятэцы адбылося пасяджэнне клуба “Духоўны прыстанак”. Бібліятэкар падрыхтавала асветніцкую гутарку на тэму «Тайная помощница : Ксения Петербургская». Адбылося знаёмства з гісторыяй жыццёвага подзвігу Святой Ксеніі Пецярбургскай. Гучалі запісы песен “Ксения Блаженная» у выкананні Эдуарда Хіля, Мікалая Гнацюка. Удзельнікам паседжання была прапанавана прэзентацыя “ Вобраз Ксеніі Блажэннай, увасоблены ў іканапісі і жывапісу”.
З цікавасцю прысутныя слухалі пра адзіны ў свеце манастыр Святой Ксеніі Пецярбургскай у в.Барань Барысаўскага раёна Мінскай вобласці,пра гісторыю заснавання і жыццё святой абіцелі, дзе ёсць дапамога і прытулак людзям, залежным ад алкаголя і наркотыкаў .
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар зрабіла невялікі агляд літаратурных твораў,прысвечаных жыццю Святой Ксеніі Пецярбургскай.
4.03.2021 Бібліятэкар Бурэнь В.І.