Бібліятэкі, як і ўсе культурныя ўстановы раёна, рыхтаваліся да зімовых святаў: упрыгожвалі памяшканні, ставілі навагоднія ёлкі, праводзілі цікавыя мерапрыемсты, тым самым паднімалі настрой у насельніцтва.
У Дзеркаўшчынскай бібліятэцы на абанеменце дзейнічала выстава- вернісаж “Зімовая паэзія”. Амаль кожны юны наведвальнік бібліятэкі можа з ёй азнаёміцца. На паліцах прадстаўлены дзіцячыя кнігі розных аўтараў з вершамі пра зіму.
У дзіцячым гульнявым пакоі аформлена рэтра-выстава навагодніх паштовак “Поздравления с прошлого”. Выстава стваралася пры падтрымцы чытачоў. На выставе прадстаўлена 140 паштовак розных гадоў, самая даўняя - 1965 года выдання. Чытачы старэйшага ўзросту з задавальненнем і настальгіяй разглядваюць выставу. Паступілі прапановы ад наведвальнікаў афармляць такія выставы паштовак і да іншых свят.
Неардынальна падышлі да афармлення сваіх памяшканняў бібліятэкары Шунеўскай, Івесьскай, Ломашаўскай, Удзелаўскай, Мнюцкай, Падсвільскіх г.п. і дзіцячай бібліятэк.