На пачатку кастрычніка Нацыянальная бібліятэка Беларусі аб’явіла анлайн-конкурс "О, Беларусь, мая шыпшына!" Анлайн-конкурс праводзіўся ў рамках праекта “На хвалі часу, на плыні жыцця”, прымеркаванага да 120-годдзя з дня нараджэння Ул.Дубоўкі.
Работы, дасланыя на конкурс, можна знайсці ў групе "О, Беларусь, мая шыпшына!", створанай на Фэйсбуку адмыслова для конкурса. Там можна азнаёміцца з конкурснымі работамі і пакінуць свой голас за відэа, якое вам спадабаецца.
Група адкрытая, трапіць можна па спасылцы https://www.facebook.com/groups/716805165585116/?ref=share