Жыццёвы шлях прывёў Марыю Вячаславаўну Ермаловіч у Глыбоцкі Дом рамёстваў у 1995 г. З гэтага часу збылася яе даўняя мара і захапленне: яна стала займацца саломкай. Працуючы метадыстам па саломапляценню і аплікацыяй саломкі, яна ўвайшла ў раённы народны клуба майстроў “Крыніца” (1993), з 2001 г. – стала сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. У 2011 г. Ермаловіч М. В. прысвоена званне “народны майстар Беларусі”.
Рамяством саломапляцення авалодала самастойна па спецыяльнай літаратуры, а аплікацыі вучылася ў Д. А. Бельскай. Валодае ўсімі прыёмамі пляцення. Ассартымент вырабаў М.В. Ермаловіч вельмі шырокі, выконвае творы традыцыйнага напрамку і аўтарскія работы - "павукі", галаўныя ўборы, утылітарна-дэкаратыўны посуд, саламяная скульптура. Асабліва цікавыя дэкаратыўныя пано, якія стварае па матывах рэгіянальных маляваных дываноў – распісных коўраў Я.Драздовіча, інкруставаныя панно з пейзажнымі і кветкавымі кампазіцыямі, а таксама жанравымі сцэнамі. У саломеннай скульптуры – фігуркі птушак і жывёл, сярод якіх асабліва выражальныя коні. Аднавіла тэхналогію вырабу галаўных убораў (брылёў, картузоў).
М. В. Ермаловіч актыўны ўдзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак, кірмашоў, конкурса і фестываляў народнай творчасці – Дней культуры Віцебскай вобласці (Мінск, Масква, 2003), І-га абласнога свята-конкурсу па саломапляценні “Папараць-кветка”, які праходзіў у межах Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” (2004) інш. У 2010 г. стала пераможцам ІІІ абласнога свята-конкурсу па саломапляценні “Папараць-кветка”; у намінацыі “Бытавы ўтылітарны выраб” заняла ІІ месца (Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, 2004) З 2005 па 2009 гг.. праводзіла майстар-класы па саломапляценні для ўдзельнікаў і гасцей Міжнароднага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Магніфікат”.
У 2004, 2006, 2008 гг.. праходзілі персанальныя выставы майстра (г.Глыбокае).
За творчую дзейнасць узнагароджана граматамі, дыпломамі і прэміямі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.
Імя М. В. Ермаловіч значыцца ў энцыклапедыя “Кто есть кто в Республике Беларусь” (Мн., 2009). Яе імя ў спісе вядучых майстроў саломапляцення “Соломенных дел мастера Витебщины” (Витебск, 2009).
Зараз на заслужаным адпачынку.
15.10.2020