Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки: юбилей земляка и знакомство с профессией
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Велапакатушкі па родных гатаўшчынскіх мясцінах
Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2027 год
1 октября — День пожилого человека
В связи с празднованием юбилея известного земляка Владимира Саулича, а также в целях повышения интереса к деятельности библиотеки и профессии библиотекаря, Глубокскую центральную районную библиотеку посетили учащиеся 9”... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
  О, дзіўны край маіх дзядоў,Гасцінцаў край і сцежак вузкіх.Край сэрцаў шчырых, край садоў,Пяшчотны край мой беларускі! ... Читать далее...
Откройте для себя литературу, где мудрость возраста обретает голос. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-11

Зарегистрировалось:

301

Сёння 240

Тыдзень 3,223

Месяц 5,734

Усяго 517,498

блокнот обложка 566x800

 

25 верасня 2020 года ў г.Глыбокае адбылася  навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч”. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук РБ, Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ, ксёндз-магістр Завальнюк Уладзіслаў Мацвеевіч, пробашч касцёла св. Сымона і Алены ў г. Мінску, кандыдат гістарычных навук.

Канферэнцыя праводзілася ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016–2020 гг. “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства”.IMG 20200928 084421IMG 20200928 084432IMG 20200925 094521

Праграма канферэнцыі была насычанай: прайшла прэзентацыя выставы “Малой радзіме прысвячаецца”, у рамках якой былі прадстаўлены матэрыялы з фондаў Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, Глыбоцкай раённай бібліятэкі, Цэнтра традыцыйнай-культуры і народнай творчасці, Дома рамёстваў, Глыбоцкага аддзела па адукацыі.

 У рамках пленарнага пасяджэння адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага конкурса “Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч”, які быў аб’яўлены аддзелам па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама на пачатку года.

 Цікавай і насычанай была праца ў секцыях. Адна з іх, прысвечаная палітычнаму і эканамічнаму развіццю Беларусі ў ХІХ–пач. ХХ стст., прайшла на базе Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Выступоўцамі былі:IMG 20200925 141523

1.Ерашэвіч Аляксандр Уладзіміравіч, кандытат гістарычных навук, дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Тэма даклада: Неакладныя зборы ў беларускіх губернях Расійскай імперыі (першая палова ХІХ ст.)

2.Траскевіч Рафаэл Рафікавіч, студэнт 3 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.IMG 20200928 WA0000

Тэма даклада: Орша в войне 1812 года.

IMG 20200925 1441253.Лішай Дзмітрый Уладзіміравіч, аспірант кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ

Тэма даклада: Прысутнасць “нядобранадзейных” асоб на тэрыторыі Віцебскай губерніі ў 1862 г.

4.Крэнць Максім Аляксандравіч, магістр гістарычных навук, аспірант гістарычнага факультэта БДУ.IMG 20200925 150123

Тэма даклада: Кантрыбуцыйныя зборы і эканамічныя абмежаванні ў дачыненні да буйных землеўладальнікаў на тэрыторыі Беларусі (1863-1896 гг.)

5.Байголаў Ягор Аляксандравіч, магістр гістарычных навук, аспірант гістарычнага факультэта БДУ.IMG 20200925 152120

Тэма даклада: Удзел чальцоў сельскагаспадарчых таварыстваў у рэвалюцыйных працэсах пачатку ХХ ст.

 

 

 

 

IMG 20200925 154934

 6. Бабіч Аксана Юр’еўна, выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Тэма даклада: Традыцыйныя ўяўленні  беларусаў, звязаныя з выкарыстаннем лясных рэсурсаў (ХХ-пачатак ХХІ ст.)

 

 

 

 

 

Інфармацыя аб канфэрэнцыі таксама змешчана на сайце Прэзідэнтскай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь . 

 

 

IMG 20200925 141539