Дзень бібліятэк у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

DSCF3177

 

“Раз, два, тры, чатыры, пяць – завітай да нас чытаць!” – пад такой назвай работнікі Шунеўскай бібліятэкі запрашалі на экскурсію 15 верасня  сваіх юных чытачоў.DSCF3182

Спачатку завіталі першакласнікі. Яны з задавальненнем знаёміліся з кніжкамі-малышкамі, з кніжкамі з серыі “Мая першая кніжка” і “Чытаем па складах”, захапляліся кнігамі з незвычайным дызайнам: кніжка-мышка, кніжка-тэатр, кніжка-церамок і інш. Затым, перамясціўшыся ў чытальную залу, пазнаёміліся з часопісамі “Непоседа”, “Веселый зоопарк”, “Вясёлка”, з “Дзіцячай газетай”. Бібліятэкары навучылі дзяцей рабіць паштоўкі, макеты якіх можна знайсці на старонках часопіса “Непоседа”, падарылі “наклекі” з часопіса “Весёлый зоопарк”, на якіх змяшчаюцца віды розных жывёл і птушак. Дзеці ахвотна справіліся з заданнем “Размалюй казачнага героя” і затым лёгка знаходзілі кнігу з намаляванай казкі.

DSCF3162Развітаўшыся з першакласнікамі, бібліятэкары ўжо сустракалі наступных гасцей - вучняў 2 класа. Для іх быў паказаны відэаурок “Такія розныя бібліятэкі”. Дзеці даведаліся, якімі ж цікавымі і прыгожымі могуць быць храмы кнігі. Пазалота, шыкоўнае ўбранства і незвычайная архітэктура гаворыць пра тое, што людзі да кнігі заўседы адносіліся з павагай і пашанай. Адказаўшы на пытанні пасля відэаўрока, дзеці атрымалі заданне размясціць казачных герояў у свае казкі. Для гэтага яны атрымалі намаляваных персанажаў і набор кніг, трэба было беспамылкова адправіць героя ў сваю казку. Усе з заданнем справіліся і атрымалі прызы.DSCF3167

Вучні 5 класа таксама рашылі не застацца ў баку і  дружна завіталі ў бібліятэку, каб павіншаваць яе работнікаў са святам. Для іх таксама быў паказаны відэаурок “Такія розныя бібліятэкі”, а заданне было больш складаным. Дзецям трэба было спачатку знайсці схаваных у чытальнай зале казачных герояў, а, знайшоўшы, размясціць у казку, з якой яны збеглі. Кнігі шукаць трэба было ў фондзе бібліятэкі. Справіліся ўсе, але якасць была рознай. Хтосьці вярнуў у казку 4, 5 герояў, а хтосьці 1-2-х. Але настрой гуляць і перамагаць быў ва ўсіх.

DSCF3176Бібліятэкары паказалі дзецям самую маленькую кніжачку, якая маецца ў бібліятэцы – “У вянок Адаму Міцкевічу” і самую цяжкую – “Полацк”, якую ўсім захацелася патрымаць.DSCF3164

Вось так насычана правялі работнікі Шунеўскай бібліятэкі сваё прафесійнае свята.

     

 

 

20 верасня 2020г.                   Заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 17

Учора 41

За тыдзень 17

За месяц 977

Усяго 48613

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-10-26

Зарэгістравалася: 188