Відэападарожжа па цікавай і незвычайнай Беларусі

01 IMG 20200807 125958

 

У Дзень ведаў вучні 5-7 класаў завіталі ў Шунеўскую бібліятэку. Там іх чакала відэападарожжа па незвычайнай Беларусі, Беларусі музейнай!

IMG 20200901 094036 1Першым вучні наведалі Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку (http://book.polotsk.museum.by/be ). Затым пазнаёміліся з незвычайнымі мінскімі музеямі:  Музей Ката (https://catmuseum.by/), Музей архітэктурных мініяцюр «Краіна міні» (http://belarusmini.museum.by/be), Карэтны музей (http://minskmuseum.by/ekspozitsiya-karetnaya), Музей грошаў Groshi (https://mgroshi.by/ ), інтэрактыўны Музей дзяцінства.

Па-за межамі сталіцы наведалі музейныя комплексы “Лінія Сталіна” (stalin-line.museum.by), “Дудуткі” (https://dudutki.by/)  і Музей валуноў (https://belvisit.com/muzej-valunov-v-minske.html ). Відэапарожжа закончылі ў сценах у Гродна ў самай даўняй аптэцы-музеі  (https://www.am.biotest.by/ ). 

 

 

IMG 20200901 094009 1Падарожжа па Беларусі суправаджалася праглядам відэафільма пра замкі Беларусі і легенды, звязаныя з імі.

Апошнім часам гарады і тэрыторыі прадпрыемстваў аздабляюць цікавымі помнікамі і скульптурнымі кампазіцыямі. Дзеці ахвотна ўзгадалі глыбоцкія помнікі - “Глыбоцкую вішню”, кампазіцыю “Сям’я”, “Дзеда глыбачаніна”, “Іісуса і самаранку” і, вядома ж, “Барона Мюнхаузена”.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі помнікамі нашай краіны:  Рагачоўскай сгушчонцы, яйку на тэрыторыі Салігорскай птушкафабрыкі, бабру ў Бабруйску, агурку ў Шклове, астролагу ў Магілёве, літары “Ў” у Полацку і інш., аб якіх дзеці  нават не ведалі.

 

 

 

IMG 20200830 155207 1IMG 20200807 125958IMG 20200902 094534 1Крыжаванка і віктарына “Наш край” замацавалі веды, атрыманыя з відэападарожжа. 

Кнігі, прадстаўленыя на выставе “Гэта ўсё Беларусь мая мілая”, сталі добрым  дапаўненнем да відэападарожжа. Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на кнігу Л.С. Мінкевіча “Самые необычные музеи Беларуси”, дзе  расказваецца пра музей шакаладу ў Віцебску і антыалкагольны музей у вёсцы Мосар пры касцёле св. Ганны; кнігу М. Ткачова “Замкі Беларусі” якая падрабязна знаёміць з архітэктурай, гісторыяй і легендамі пра замкі і абарончыя збудаванні Беларусі; кнігу С. Дзявяткавай “Самыя незвычайныя помнікі”, якая дапоўніла відэапрэзентацыю цікавымі звесткамі пра металічнага шасціпавярховага зубра на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей.

Бібліятэкары пажадалі вучням поспехаў у вучобе і падарылі школьнікам постэры для запісаў раскладу ўрокаў з рэкламай дзіцячых часопісаў, якія выпісвае Шунеўская бібліятэка.

2 верасня 2020 года                   заг. бібліятэкі   І.Ф. Нікіфаровіч

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 0

Учора 29

За тыдзень 215

За месяц 885

Усяго 47500

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-09-27

Зарэгістравалася: 186