Патриотический урок «Беларусь – страна единства» 

14 сентября работники Глубокской детской библиотеки провели  патриотический урок «Беларусь – ст…

День народного единства в Глубокском районе 

ПЛАН&nbs приятий по празднованию 17 сентября 2021 г. Дня народного единства в Глубокс йоне…

“Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!” 

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча, прымеркаваная да году народнага адзінства,…

Бібліятэкі ў новых умовах работы

        66666666

 

У сувязі са склаўшайся эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне, бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая ЦБС” ужо другі месяц працуюць у змененым рэжыме. Уведзена забарона на правядзенне масавых мерапрыемстваў, але бібліятэкі працягваюць індывідуальнае абслугоўванне наведвальнікаў, як інфармацыйныя цэнтры, займаюцца інфармаваннем карыстальнікаў праз сацыяльныя сеткі.

Аддзел абслугоўвання Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, бібліятэкі сістэмы з мэтай мінімізацыі часу знаходжання ў публічным месцы сваіх карыстальнікаў, пачалі дадаткова аказваць бясплатную паслугу -- падбор літаратуры да вызначанага часу. І гэта паслуга актыўна карыстаецца сярод жыхароў раёна.

IMG 5f4253b3f0e280f36235db976c937c94 VБібліятэкары ўносяць сваю лепту ў прафілактычную работу па барацьбе з каронавірусам. На працягу месяца дзейнічаюць сталы даведак, экспрэс-паліцы, інфармацыйныя куткі, тэматычныя папкі “Сбережём себя и всех кто рядом”, “Коронавирус – как себя защитить”, “Правілы здаровых паводзін”. Праводзяць інфармацыйна - тлумачальную работу па прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі. Напрыклад, бібліятэкар Гатаўшчынскай бібліятэкі наведала жывёлагадоўчыя фермы, майстэрню, магазін, кантору і пазнаёміла працаўнікоў з інструкцыяй “По минимизацыи риска завоза и распространения инфекции COVID-19 в Глубокском районе”. Аформіла папку “Что надо знать о короновирусе”. Сумесна з клубнымі работнікамі праводзіла акцыю “Мы разам”. Раздавалі насельніцтву лістоўкі па прафілактыцы каронавіруса.

IMG c78b2e6ff774703f4fa197854a66881f VБібліятэкар Празароцкай бібліятэкі рыхтуе падборкі і абслугоўвае на даму сваіх карыстальнікаў, добрую дапамогу аказваюць сацыяльныя работнікі. Раз у тыдзень для абслугоўвання кнігай наведвае калектывы Празароцкай бальніцы сястрынскага догляду, дзіцячы сад – сярэднюю школу, малочна-таварную ферму “Навінкі”.

Бібліятэкары аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі вядуць актыўную працу на сайце бібліятэкі і ў сацыяльных сетках (распрацоўваюцца і арганізоўваюцца віртуальныя выставы і агляды літаратуры). Карыстальнікам прапануюць узяць як мага больш кніг, каб максімальна адкласці наступны візіт або падоўжыць тэрмім карыстання кнігай па тэлефоне. Такая паслуга дзейнічае ўжо даўно, але вось актыўна карыстацца ёй сталі толькі ў апошні час. Тым, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, бібліятэкары дастаўляюць заказаныя імі па тэлефону выданні на дом.

Змяніліся ўмовы абслугоўвання і ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы. На малодшы абанемент пачалі прыходзіць больш бацькі нашых маленькіх чытачоў і браць каля 10-12 кніг. Вучні сярэдніх і старэйшых класаў наведваюць бібліятэку радзей. Для іх бібліятэкары на сайце прапануюць віртуальныя выставы, агляды тэматычныя і навінак, віктарыны і конкурсы. У бібліятэцы аформлена шмат цікавых выстаў рознай тэматыкі.

i 1Бібліятэкары працуюць у масках і пальчатках, просяць наведвальнікаў прытрымлівацца дыстанцыі. Здадзеную літаратуру праціраюць антысептыкам або “адпраўляюць на каранцін”. 

У які б цяжкі час мы не жылі, бібліятэкі працуюць і будуць працаваць, а насельніцтва будзе чытаць і заставацца сябрамі бібліятэк.

 Татарчук А.М., заг АБМ Глыбоцкай ЦРБ.

11.05.2020

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 27

За тыдзень 281

За месяц 960

Усяго 64063

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-09-18

Зарэгістравалася: 203