СЯМНАЦЦАТАЯ ВЯСНА ЕЎДАКІІ ЛОСЬ

01 Evdakiya Los 00

СЯМНАЦЦАТАЯ ВЯСНА ЕЎДАКІІ ЛОСЬ, або МАЛАВЯДОМЫЯ ФАКТЫ З БІЯГРАФІІ ПАЭТЭСЫ

Даследчая праца вучняў Дзяржаўная ўстанова адукацы "Сярэдняя школа №2 г. Глыбокае" Віцебская вобласць

Падрыхтавала: вучаніца 8 «А» класа Бурэнь Дар’я

 

 Ты на зямлі не адзінокае,
 Не заімшэлае ў глушы,

 А ты адзінае, Глыбокае,
 Дзе гэтак хораша ў душы!

 Е. Лось [1, c.13]

Гэты верш Еўдакіі Лось пра наш горад быў напісаны падчас яе вучобы ў Глыбоцкім педагагічным вучылішчы не пазней 1948 года. Не знайшлі мы яго ў зборніках паэтэсы. Але верш жыве дзякуючы таму, што сяброўкі па педвучылішчы перапісвалі яго сабе ў альбомы. Верш – напэўна, першая лірычная згадка пра горад Глыбокае ў першыя пасляваенныя гады. Верш дораг для глыбачан таму, што жыве ў ім дух маладосці, вясны і кахання.

Мы невыпадкова прыгадалі імя Еўдакіі Лось, бо 1сакавіка 2019 года споўнілася ёй 90 год са дня нараджэння. На вялікі жаль, паэтэсы ўжо няма, але вершы яе жывуць і сёння, сталі хрэстэматыйнымі.

Два гады свайго жыцця, час росквіту юнацтва і першага кахання, будучая паэтэса правяла ў нашым горадзе. Гэта быў час вучобы ў педагагічным вучылішчы, што размяшчалася тады на месцы сучаснага ліцэя. На жаль, сам будынак згарэў, не засталіся старыя алеі, па якіх хадзіла дзяўчына, але застаўся дух маладосці.

Таму тэма нашай працы “Сямнаццатая вясна Еўдакіі Лось, або малавядомыя факты з біяграфіі паэтэсы”.

Мэта працы: пошук звестак пра Е. Лось перыяду 1946-48 г.г.- час навучання яе ў Глыбоцкім педагагічным вучылішчы - з мэтай увекавечання памяці паэтэсы ў горадзе Глыбокае

Задачы:

  • Пазнаёміцца з біяграфіяй Е.Лось;
  • Вывучыць архіўныя звесткі пра Е.Лось перыяду навучання яе ў педагагічным вучылішчы;
  • Запісаць успаміны людзей, якія ведалі Е.Лось, калі вучыліся ў педвучылішчы;
  • Устанавіць сувязь з яе сваякамі.

Падчас працы было праведзена анкетаванне сярод вучняў 10-11 класаў школы імя Е.Лось вядома 100% вучняў. А вось тое, што пэўны час жыцця паэтэсы звязаны з Глыбокім, ведалі толькі 2% вучняў.

Такім чынам, актуальнасць нашай працы відавочная.

ГЛАВА І

І.1 БІЯГРАФІЯ Е. ЛОСЬ

Evdakiya Los 00У сціплай аўтабіяграфіі паэтэсы чытаем, што нарадзілася яна 1 сакавіка 1929 года ў вёсцы Старына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацькі былі калгаснікамі з часу калектывізацыі, а з 1934 года – рабочымі раённай друкарні ў мястэчку Ушачы, куды пераехала сям’я.

Да Вялікай Айчыннай вайны скончыла пяць класаў, у час вайны жыла на ўтрыманні маці дома. У 1942 годзе памёр бацька ад язвы страўніка. Праз год, у 1943 годзе, на фронце загінуў брат, афіцэр Савецкай Арміі. На руках маці засталіся тры малалетнія дачкі.

Пасля вайны, у 1945 годзе, скончыла сем класаў ва Ушачах, вучылася ў Лепельскім педвучылішчы, а з 1947 года працягвала вучобу ў Глыбоцкім педага-гічным вучылішчы. Першы верш яе быў надрукаваны ў 1948 годзе, у час навучання ў педвучылішчы. У гэтым жа годзе атрымала дыплом настаўніцы пачатковых класаў і паступіла ў інстытут імя М.Горкага .

Evdakiya Los 14У 1955 годзе Е. Лось закончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Пасля заканчэння яна працавала ў рэдакцыі газеты “Зорька”, у выдавецтвах. Пазней вучылася на вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, была галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”, адказным сакратаром часопіса “Работніца і сялянка”. На працягу ўсяго гэтага часу Е.Лось заўсёды пісала і выдавала зборнікі вершаў. Ад верша да верша, ад кнігі да кнігі штогадова, штодзённа адбывалася рашучае сцвярджэнне і здзяйсненне самой сябе. А гэта было не лёгка.

 Жыла і працавала паэтэса ў Мінску.

У 1957 г. Е.Лось была прынята ў Саюз пісьменнікаў БССР, друкавалася ў часопісах “Полымя”, “Беларусь”, “Маладосць”, “Работніца і сялянка”, газетах “Літаратура і мастацтва”,Evdakiya Los 15

 інш.Шмат пісала Е.Лось для дзяцей, выйшла шэсць зборнікаў вершаў для малодшага чытача. “Чырвоная змена” і іншых. У 1958 г. выйшаў яе першы зборнік “Сакавік”. У розныя гады выдадзены зборнікі паэзіі: “Палачанка”, “Людзі добрыя”, “Лірыка ліпеня”, “Яснавокія мальвы”, “Валошка на мяжы”ю

Усяго ж выйшла дзесяць зборнікаў паэзіі. 

3 ліпеня 1977 г. Е. Лось не стала, але засталіся яе вершы, поўныя святла, цяпла і дабрыні.

І.2   ВУЧОБА Ў ЛЕПЕЛЬСКІМ ПЕДВУЧЫЛІШЧЫ (1945-1946 г.г.)

Е. Лось адносіцца да пакалення людзей, дзяцінства якога было апалена вайной і пасляваенным ліхалеццем, голадам, плачам па родных, што не вярнуліся з фронту. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дуся (так звалі дзяўчынку блізкія) закончыла ва Ушачах сем класаў і паступіла разам са старэйшай сястрой Марыяй у Лепельскае педагагічнае вучылішча. Вядома, што ўшацка-лепельская зона – гэта партызанская зона ў гады вайны, яна найбольш пацярпела ў час фашысцкіх блакад. Таму і аднаўляць жыццё тут было вельмі складана. Як жылося дзяўчынкам у гэты час, можна прачытаць у дзённіку Еўдакіі:

27 кастрычніка 1945 года. … Узялі 9 талонаў на капусту, па 80 капеек кожны. Колькі грошай патрэбна, а з’ясі – і яшчэ б столькі. Ой, жыццё, жыццё!.. [ 4, c. 99]

28 кастрычніка 1945 года. …аднесла ў рамонт “боты” і адправілася босай бульбу збіраць. Холадна было, а бульба мёрзлая. Вядро сабрала… І то добра. [4, c. 100]

29 кастрычніка 1945 года. ... Пайшлі на заняткі не еўшы – нечага. [ 4, c. 100 ]

11 лістапада 1945 года. ... З 5 гадзін раніцы да 11  мёрзлі ў чарзе па хлеб. [ 4, c. 102]

13 лістапада 1945 года. ... Учора выйшлі з дому з цёмным (з Ушач у Лепель) на заняткі і прыйшлі гадзіны ў 4 вечара (45 кіламетраў). [4, c. 102]

Запісы такога плана можна працягваць доўга. Але ўжо з дзяцінства дзяўчынка займала актыўную жыццёвую пазіцыю – адкуль толькі браліся сілы? Яна была ў ліку лепшых, калі вучылася ў Лепельскім педтэхнікуме і ў вучобе, і ў грамадскай працы.

Новы 1946/47 навучальны год сёстры працягвалі навучанне ў Глыбокім. Тут ўжо вучыліся знаёмыя, раілі перавесціся туды, бо хоць і далей ад дома, але там, казалі, не так голадна.

І.3    НАВУЧАННЕ Ў ГЛЫБОЦКІМ ПЕДАГАГІЧНЫМ ВУЧЫЛІШЧЫ

Evdakiya Los 16Вядома, што 3 ліпеня 1944 г. Глыбокае было вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Горад быў разбураны на 80%, спалены драўляныя дамы ў цэнтры, разбураны каменныя будынкі сярэдняй школы, сельскагаспадарчы тэхнікум, многія арцелі. Цудам ацалеў на ўскраіне горада прыгожы трохпавярховы будынак. Тут і было адкрыта педагагічнае вучылішча. Педвучылішча за 1944-1955 гады свайго існавання зрабіла восем выпускаў. Дыпломы настаўніка пачатковай школы атрымалі каля 500 чалавек. [8, c. 11] Сярод іх – Лось (Ярашэвіч) Марыя (першы выпуск 1946/47 навучальны год), Лось Еўдакія (1947/48 навучальны год).

 

Evdakiya Los 04Лідарскія якасці студэнткі Е.Лось адразу ж заўважылі і ў Глыбоцкім педагагічным вучылішчы. Спачатку яна камсорг групы, потым прафсаюзны кіраўнік, член камітэта камсамола, рэдактар газеты. Дзяўчына старалася весці за сабой, бо яна была прыкладам ва ўсім: добра вучылася, хораша спявала, цудоўна малявала, а яшчэ яна пісала вершы. Камсамолка арганізоўвала вечары, паходы ў вёскі з самадзейнасцю, чытала даклады, праводзіла заняткі са слабейшымі і г.д. Менавіта з Глыбокага ўпершыню паслала свае вершы ў часопіс.

Калі ў 1947 г. адбываліся выбары ў Вярхоўны Савет, па Глыбоцкай акрузе балаціраваўся кандыдатам у дэпутаты Пятрусь Броўка. Наведаў ён і педвучылішча. Вітаць яго ад выкладчыкаў і студэнтаў даручылі Еўдакіі Лось. Сваё віншаванне яна падрыхтавала ў вершаванай форме.

Сястра Е.Лось успамінала: “Праслухаў Пятрусь Броўка прывітальныя словы, падняўся з-за стала, паклікаў да сябе, абняў, пацалаваў Дуню, сказаўшы: “Вы, дзяўчына, хутка будзеце пісаць вершы лепш за мяне…” [ 14, с.1]

 У сваім дзённіку 5 студзеня 1947 года Дуся запісала:  Перадавала радыё з Мінска пра сустрэчу з паэтам Броўкам і пра мае выступленні. А сёння па руках у класе ходзіць артыкул газеты “Броўка ў студэнтаў” з тым жа зместам. [ 5, c. 98 ]

З дзённіка: 26 студзеня 1947 годаВось прыйшоў у клас Дашкевіч і кажа: “Ужо прагучала па радыё перадача пра сустрэчы з П.Броўкам і пра мой прывітальны верш, прысвечаны яму… Ну, як жа не радавацца?! А трэба ісці і расці! Пётр Усцінавіч абяцаў, што на выпускны вечар прыедзе з Коласам і іншымі паэтамі. " [5, c.100] Але, на жаль Я.Колас у Глыбокае не прыязджаў. Магчыма, быў хворы, бо ў гэты год ён шмат часу праводзіў у лечкамісіі і ў бальніцы. А можа, таму што…

9 студзеня 1947 годаУ гэты вечар адбылося страшнае і непрыемнае для нашага вучылішча: арыштавалі нашых чатырох студэнтаў, і якіх студэнтаў! Мядзелец (сакратар камітэта камсамола вучылішча), Бабіч (камсамолец і член прафкама), Е-аў (камсамолец, камандзір узвода) і Фурс А. І да гэтага часу не ведаем, што за прычына. Бабіча ўзялі з танцаў, а Фурса з Мядзельцам – з кватэры ноччу, Е-ва – пасля галасавання…[5, c. 99]

Дрэнныя справы і ў такі святочны дзень – дзень выбараў у Вярхоўны Савет БССР…

28 студзеня 1947 года. арыштавалі яшчэ Б-іч, П-ка, Барсук (Л. і Е.). Бабіч – адзін з заснавальнікаў і вучылішча гэтага, і камсамола, першы скрозь і ўсюды!.. Жудасць бярэ ад усяго гэтага! Нічога добрага ні чакаць, ні думаць не прыходзіцца. Я вельмі хвалююся.

А сёння, 1 сакавіка, арыштавалі і ўвезлі Талапілу А.” [5, c.100]

Як прыгадвала пазней сястра Е.Лось, Марыя Ярашэвіч (Лось): “ Я скончыла Глыбоцкае педвучылішча ў 1947 годзе. Гэта быў той год, калі недзе ў адначассе былі схоплены служкамі КДБ /камітэта дзяржаўнай бяспекі/ нашы маладыя юнакі-студэнты, члены падпольнай маладзёжнай арганізацыі педвучылішча. Яны змагаліся за Беларусь, за яе беларускую мову, культуру. Іх тады назвалі ворагамі народа, так і нам сказалі, хто застаўся ў педвучылішчы. Сярод гэтых сямнаццацігадовых хлопцаў, вельмі прыгожых, актыўных, ветлівых і дружбацкіх, былі і мае шчырыя сябры і асабліва блізкія сябры маёй роднай сястры Е. Лось. У аднаго з іх было і фота сястры.” [14, с. 3]

 А жыццё працягвалася. Праўда, цэлы год вучылішча не пакідалі розныя праверкі, камісіі і г.д.

Evdakiya Los 17“(З дзённікаў) 8 сакавіка 1947 года. Наш”дзень. Дзень-то нішто, нават некаторыя дзяўчаты і па “двоечцы” атрымалі, але вечар лепшы. Даклад зрабіла Марыя Ісакаўна (наша выкладчыца). Я пасядзела ў прэзідыуме. Потым чыталі вершы, я – урывак з “Тараса Бульбы”… Успамінаю і ўсміхаюся: не паспела я ўвайсці ў залу, дзе ўжо ўсе сабраліся, як дзяўчаты крычаць: “Дуся, хутчэй ідзі сюды, Дусечка, садзіся сярод нас, запявай…” І я запяваю… Танцы, і тут я першая таксама…” [6, c.102]

Вельмі часта студэнты вучылішча выступалі з лекцыямі перад жыхарамі вёсак. Е.Лось выступала перад жыхарамі вёскі Шуневічы.

Evdakiya Los 03Evdakiya Los 033У педагагічным вучылішчы была моцная каманда лыжнікаў. Студэнты ўдзельнічалі ў раённых, абласных і нават рэспубліканскіх спаборніцтвах, займалі прызавыя месцы, сярод лыжнікаў была і Е.Лось. На адным з фота каманды Дуся запісала: “Ніколі, ніколі не забуду, да апошніх дзён жыцця. Гэтага студэнцкага жыцця слаўнага, гэтай пастаяннай нястрымнай весялосці, гэтай узаемнай павагі і любові, гэтай светлай і моцнай дружбы”. [6, c. 102]

Практычна кожны дзень Еўдакія рабіла запісы ў сваім дзённіку аб прачытаным. Чытала яна многа і ўдумліва, шмат цытат выпісвала, у нечым згаджалася з аўтарам, у нечым спрачалася з ім, але за ўсім гэтым адчувалася актыўная жыццёвая пазіцыя неабыякавага чалавека.

З дзённікаў 9 сакавіка 1947 года… Праглядзела кінакарціну “Сын палка” (чаго хацела ўсе гэтыя дні). Карціна ідзе ўжо шосты дзень, але некуды пальца прасунуць у зале. Ледзь дастала білет. Добра, што гэту аповесць Катаева я ведаю амаль на памяць. Плакала, не магла стрымацца… Вось гэта карціна!” [ 6, c.103]

10 сакавіка 1947 года. ... Аформіла сценгазету са “зборнай” рэдкалегіяй. Напісала сама нешта ў гумарыстычным тоне (“Ім сніцца”), праверыла ўсе пададзеныя артыкулы.” [6, c. 103]

Дырэктарам Глыбоцкага педвучылішча ў1947 г. быў прызначаны Іван Пракопавіч Гарбукоў. Адносіны дырэктара да навучэнцаў педвучылішча былі надзвычайна добрымі, уважлівымі, бацькоўскімі. Цікавіўся іх матэрыяльным становішча і, калі лічыў неабходным, прыходзіў на дапамогу. Як прыгадвае ў сваіх успамінах А.Сабалеўскі: “ У Глыбоцкім педвучылішчы вучыліся дзве сястры па прозвішчы Лось. Яны былі з усходняга раёна, адкуль было цяжка атрымаць дапамогу, да таго ж іх мясцовасць моцна пацярпела ад вайны. А здольныя дзяўчаты жадалі скончыць педвучылішча – вучыліся яны добра. Іван Пракопавіч прыйшоў ім на дапамогу і прапанаваў Еўдакіі Лось платную пасаду сакратара вучэбнай часткі. Тая згадзілася і была залічана сакратаром з акладам 300 рублёў у месяц. Такім чынам ён дапамог сёстрам скончыць педвучылішча. У будучым Еўдакія Якаўлеўна Лось стала вядомай беларускай паэтэсай.” [3, с.180].

23 красавіка 1947 года Е. Лось дала свой першы ўрок. Пра гэта яна запісала: “Ура! Дала ўрок! Нядрэнна, уклалася ў час, дзеці слухалі… Дадзены першы ўрок… Крок зроблены… Ох, будуць абмяркоўваць пасля ўрокаў… І як радасна, добра ад першага поспеху! “Пажадаем жа Еўдакіі даваць і далей такія ж выдатныя ўрокі!” – сказаў пазней кіраўнік педпрактыкі. [7, c.104]

Дарэчы, першыя ўрокі педпрактыкі даваліся студэнтамі ў гарадскіх школах № 1 і №2. Другая школа на той час размяшчалася на вуліцы Мінскай (так званая “чырвоная школа”).

Неўпрыкмет праляцеў навучальны год. Экзамены за другі курс Е.Лось здала выдатна і тут жа ўладкавалася на працу ў абласны піянерскі лагер, ён тут, у Глыбокім.

А ўжо 24 жніўня 1947 года яна піша свой дзённік з Сочы. “Успамінаем свой выезд з Глыбокага, сваё “геройства”. Ну, і праўда ж : спужаліся далёкага шляху такія “мужы” нашы, як Г., Ю., К. і іншыя. А мы, трое дзяўчат, не збаяліся нічога, уцерлі ім насы ў поўным сэнсе слова!” [ 7, c. 103]

Тут, у Сочы, па пуцёўцы вучылішча дзяўчаты працавалі ў піянерскім лагеры.

Evdakiya Los 05

А ўжо 12 верасня 1947 года Е . Лось ідзе на практыку ў вёску Кавалі. Вось яе запіс у дзённіку: “Адшукала вёску Кавалі, сямігадовую школу, дзе пасля сканчэння Глыбоцкага педвучылішча першы год працавала мая старэйшая сястра Маня ( выкладала рускую мову і літаратуру). Уражанні ад вёскі склаліся не вельмі радасныя: “вёска цёмная, бедная, хутары ў асноўным…”. [7, c. 105]

Прайшоў час, вёска вырасла, бо з хутароў людзі перасяліліся. У 50-70 гады ХХ стагоддзя быў яе росквіт. А зараз яна зноў сыходзіць на хутар, на вялікі жаль, і гэтай школы ўжо няма .

Дзе б ні знаходзілася Еўдакія, праяўлялася яе паэтычная натура. Вось які запіс чытаем у яе дзённіку 28 кастрычніка 1947 года: ... Увесь дзень правялі на волі, у лесе, куды хадзілі ўсім класам нарыхтоўваць дровы (рэзалі, секлі, насілі, грузілі). Добрыя лясы ў Беларусі: асіны роўненькія, статныя, гаі беластвольных бярозак… На ўсім гэтым ляжыць адбітак восені. Яе праца была сарваць усе да адзінага лісточкі з гэтых асін, бярозак, дубоў і клёнаў. Толькі елкі па-ранейшаму грубыя ў сваёй зеляніне.

Варта мне толькі задумацца, ці прысесці, ці глядзець на ўсё: на дрэвы, на полымя кастра, ці ўзяць у рукі жоўтае апалае лісце – як мае аднакласнікі ўжо знаходзяць паэтычныя задумы ва ўсім…” [ 7, c. 105]

Або вось яшчэ адзін запіс ад 16 чэрвеня 1947 года“Цёмна, цёмна. Пішу наўзгад, заўтра пагляджу. Дыханне ночы ап’яняючае, жыватворнае. Сяджу на акне, від цудоўны: вунь блішчыць ад водсветаў зары гладзь возера, сярод цёмных гмахаў дрэў свецяцца электрычныя агні, даносіцца брэх сабак, кваканне жабы, чуваць гукі радыё… На небе зоркі… Цудоўная ноч! Летняя ноч… Успамінаецца жыццё ў Лепелі, параўноўваем: што ж, як неба з зямлёй – якая розніца!..” [6, c. 108]

Прыгадвае Еўдакія і сваіх сяброў, і ўмовы навучання “Цудоўным, мусіць, з боку гледзячы быў наш “салон”!.. Пасярэдзіне доўгага стала ў класе гарыць маленькая капцілачка, кругом стала сядзім мы”, вучні, рыхтуемся да заняткаў.” [6, c. 106]

Хоць і было жыццё Е.Лось не вельмі багатым у матэрыяльным плане, але яно было багатае на падзеі, сустрэчы, перажыванні, радасць і смутак. Тут сустрэла дзяўчына і сваё першае каханне “Як гэта нечакана. Узвышана – проста не верыцца!.. Я, такая непрыкметная, неапранутая, у падраных бацінёшках і змагла аказаць такое уздзеянне на душу хлопца, што ён, гэтакі нясмелы і спакойны, вымушаны быў прызнацца ў каханні. Дзіўна!” [7, c. 109]

 У Глыбоцкім педвучылішчы пачала пісаць паэму “З белых пялёсткаў”, у ёй паэтэса прыгадвае гэты час:

Evdakiya Los 18

У гэтай жа паэме згадваюцца яшчэ радкі, у якіх мы можам прыгадаць наш горад:

Evdakiya Los 19

Чытаеш гэтыя радкі і ўяўляеш прыгожую алею з язмінам каля будынка вучылішча. На жаль, прайшоў час … Няма ў Глыбокім педагагічнага вучылішча, нават будынак яго згарэў, застаўся толькі першы паверх. На месцы педвучылішча размяшчаецца наш ліцэй. Ад алеі таксама амаль нічога не засталося. Толькі засталася памяць у вершах Е. Лось.

 Пасля заканчэння вучылішча Е.Лось паступіла ў педінстытут, выдавала свае кнігі, але Глыбокае назаўсёды засталося ў яе памяці.

 ЗАКЛЮЧЭННЕ

У час працы над даследаваннем мы працавалі ў Дзяржаўным архіве горада Глыбокае. Тут захоўваюцца дакументы з ацэнкамі студэнткі Е.Лось, іншыя дакументы па педвучылішчы, працавалі з імі.

Мы напісалі ліст родным паэтэсы. Адказу пакуль не атрымалі. Але ў кіраўніка работы Шылёнак Тамары Пятроўны захавалася перапіска з роднай сястрой паэтэсы Марыяй Якаўлеўнай Ярашэвіч. У сваіх лістах Марыя Якаўлеўна вельмі прасіла ўшанаваць у горадзе імя Еўдакіі Лось. 

Evdakiya Los 06

З аднагрупнікаў Е.Лось у Глыбокім жыла Ізмайловіч Яніна Іванаўна. Школьнаму музею яна перадала некаторыя фотаздымкі. Амаль не засталося ў жывых людзей з Глыбокага, якія асабіста ведалі паэтэсу. Адзін з аднагрупнікаў жыў у г. Паставы, маем нумар яго тэлефона, але на званкі ён не адказвае. Людзі сталага ўзросту, магчыма, няма яго сярод жывых.

Evdakiya Los 07

Памяць Е.Лось увекавечаны помнікам у горадзе Віцебску, куды яна прыязджала толькі на сустрэчы з чытачамі. У гэтым горадзе яе іменем названа адна з вуліц.

У горадзе Ушачы на раённай бібліятэцы адкрыта мемарыяльная дошка.

А глыбачане да гэтага часу ніяк не ўганаравалі імя паэтэсы.

Можа, нарэшце прыйшоў час і нам увекавечыць памяць Е.Лось, хаця б мемарыяльнай дошкай на будынку ліцэя, ці даць яе імя новай вуліцы горада...

ЛІТАРАТУРА: 

  1. Гінько, В. Д. Пралеска сіняй Беларусі / - Глыбокае : Цэнтр інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання, 2002. – 169 с.
  2. Лось, Е. Я. Валошка на мяжы / - Мн.: Мастацкая літаратура, – 190 с.
  3. Сабалеўскі, А.А. Успаміны народнага настаўніка / - Мн .: Альтиора Форте, 2018. – 508 с.
  4. Ярашэвіч, М. Я. З Дзённікаў Еўдакіі Лось / Маладосць – 2012- № 7 (706). – с. 99 – 107.
  5. Ярашэвіч, М. Я. З Дзённікаў Еўдакіі Лось / Маладосць – 2012- № 8 (707). – с. 89 – 101.
  6. Ярашэвіч, М. Я. З Дзённікаў Еўдакіі Лось / Маладосць – 2012- № 9 (708). – с. 102 – 108.
  7. Ярашэвіч, М. Я. З Дзённікаў Еўдакіі Лось / Маладосць – 2012- № 10 (709). – с. 103– 111.
  8. Кожан, К. Чарговая сустрэча з маладосцю / Вольнае Глыбокае – 2012. – 19 ліпеня
  9. Дзяржаўны архіў горада Глыбокае, ф. 128, воп. 5, спр. 29.
  10. Дзяржаўны архіў горада Глыбокае, ф. 128, воп. 3 лс, спр. 20.
  11. Дзяржаўны архіў горада Глыбокае, ф. 128, воп. 5, спр. 18.
  12. Дзяржаўны архіў горада Глыбокае, ф. 128, воп. 5, спр. 20.
  13. Дзяржаўны архіў горада Глыбокае, ф. 128, воп. 3 лс, спр. 74.
  14. Ярашэвіч, М. Я. Пісьмы да Шылёнак Т. П. – 1989,1990,1992

 

Ты на зямлі не адзінокае,

Не заімшэлае ў глушы,

А ты адзінае, Глыбокае,

Дзе гэтат хораша ў душы!

Дзе гэтак глыбака азёрная

Празрыстая спачыла гладзь,

Дзе так аздоблена прасторная,

Зямля, якой не прамяняць!

Я пра пару ў Глыбокім згадваю –

Несамавітую, адну,

З гамонкай ручаіны ладнаю

І з бэзам дымчатым – вясну …

Няўрымслівы, вясёлы, п’янячы,

Жаданы вецер малады,

Што кожны будзе, сэрца ранячы,

Шчаслівае чакаць бяды…

І тая прыйдзе салаўіная,

Прыгожая, нібы вясна…

Каханых любаю мясцінаю

Слыве Глыбокае здаўна!

Мясцінай гэтаю абраная

Прайду, як некалі, у цішы…

Ці мо таму, што закаханая,

Што зоркі бачу палымяныя.

Тут гэтак хораша душы!

Е.Лось

 

Віртуальная выстава да 90-годдзя з дня нараджэння Еўдакіі Лось

http://bellitmuseum.by/news_/virtualnaya-vyistava-da-90-goddzya-z-dnya-naradzhennya-eudakii-los/ 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 60

Учора 41

За тыдзень 60

За месяц 1360

Усяго 50215

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-11-23

Зарэгістравалася: 190