:

Нарада бібліятэкараў ДУК “Глыбоцкая ЦБС”

Soveshchnie 1

 21 лютага адбылася першая вытворчая нарада   сярод бібліятэкараў ДУК “Глыбоцкая ЦБС” ў гэтым годзе.

Пачалася яна з падвядзення вынікаў работы за 2019 год. Трэба адзначыць, што ўсе бібліятэкі ( а іх 26 у сістэме), у асноўным, выканалі свае асноўныя паказчыкі: карыстальнікаў – на 100,7 %; наведванні – на 101,8% і дакументавыдачы - на 101,5 % па сістэме. Не выкананы застаўся толькі план платных паслуг – 88,4%, але на тое былі аб’ектыўные і суб’ектыўныя прычыны. Паступіла 9 824 экз. і спісана 18 045 экз. літаратуры. Праведзена за год шмат мерапрыемстваў па розных напрамках работы, але больш за ўсё – па краязнаўству. І гэта зразумела чаму, бо 2019 год быў аб’яўлены Годам малой радзімы. Рэалізоўваліся бібліятэчны праект “Мой родны край Глыбоччынай завецца” і 15 мэтавых праграм. Працавала 19 клубаў і адно аматарскае аб’яднанне. Трэба адзначыць і поспехі. Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка ў У Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” у намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” сярод раённых і гарадскіх бібліятэк заняла І месца. Дзякуючы спонсарскай дапамозе “Белаграпрамбанка” бібліятэчная сістэма папоўнілася 9 камп’ютарамі. У Удзелаўскай бібліятэцы ідзе касметычны рамонт.

21 лютага - Дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень, на чарговую нараду, запрасілі  беларускага пісьменніка, члена Саюза беларускіх  пісьменнікаў Франца Сіўко. Майстар слова прадставіў мультымедыйную прэзентацыю аб сваім жыцці і творчасці. Расказаў пра сваё дзяцінства, якое прайшло на Міёршчыне, юнацтве, падарожжах па свету, тэмы з якіх браў для сваіх твораў “Удот”, “З чым прыйдзеш…”, “Ягня ахвярнае”, “Дзень Бубна” і нш.

DSCN0016DSCN0024

 

 

 

 

 

 

Пасля сустрэчы былі падведзены вынікі бібліятэчнага конкурса “Зімовая казка ў бібліятэцы”, у якім прынялі ўдзел 15 бібліятэк. Завяршылася нарада агульнанацыянальнай дыктоўкай. Бібліятэкары праверылі  сваю граматнасць па беларускай мове.

DSCN0012

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 1

Учора 42

За тыдзень 164

За месяц 343

Усяго 40984

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-10

Зарэгістравалася: 177