:

Дзень роднай мовы ў Глыбоцкай ЦРБ

sm

 

DSCN0007Супрацоўнікі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адзначылі Дзень роднай мовы, прыяднаўшыся да напісання Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якую Беларусь піша ўжо ў 13-ы раз. Сёлета дыктоўку вырашана было прысвяціць 80-гадоваму юбілею Глыбоцкага раёна. Прыемна, што да дыктоўкі пажадалі далучыцца  людзі самых розных прафесій і ўзросту.DSCN0002

А зараз прапануем вашай увазе тэкст ХІІI-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове:

         Тэкст дыктоўкі:

         Наш горад заснаваны вельмі даўно. Ніхто і не памятае, які чалавек першым вырашыў тут будавацца і асесці назаўсёды. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся, бо месца не вельмі прыдатнае для жылля. Самі мяркуйце, прыгожае яно-то прыгожае, але ж балаціны, камары, іншы гнюс. Усё гэта даволі доўгі час адпалохвала людзей. Нездарма яшчэ і ў нашыя дні можна пачуць такія словы, якія пераказваюць адзін аднаму старажылы: «У гэтым горадзе двух паноў балота па шыю». Чаму двух паноў? Ды таму, што рэчка Беразоўка падзяляла горад на дзве часткі. Адна належала пану Зяновічу, другая — пану Корсаку.

         Дык гэтыя два паны — Зяновіч і Корсак — надта любілі закладацца на што-небудзь. Не было такой іхняй сустрэчы, каб яны не пасварыліся ці на нешта не пайгралі ў карты. А дамовіліся паны, што будуць ездзіць у госці адзін да аднаго праз дзень. Калі вечарам п'юць і гуляюць у Зяновіча, то палуднуюць у Корсака. Як завялі так з маладосці, то амаль што да самай старасці ўсё так і цягнулася. Чаму амаль? Таму што наперадзе было яшчэ тое дзіўнае здарэнне, якое і дало назву гораду.      

 (Урывак з “Легенды пра Глыбокае”)DSCN0005

                                           

      Вынікі:

Д-1 – 6       Д-8 - 4

Д-2 – 5       Д-9 - 4

Д-3 - 3        Д-10 - 3

Д-4 - 3        Д-11 - 6

Д-5 - 6        Д-19 - 9

Д-6 – 3       Д-21 - 6

Д-7 - 3  

Д-12 - 7

Д-14 - 5

Д-16 - 5

Д-17 - 6

Тэксты сваіх работ удзельнікі могуць атрымаць у чытальнай зале бібліятэкі.DSCN0010

Поўны тэкс “Легенды пра Глыбокае” можна прачытаць па спасылцы: http://vlib.by/PRIDVINIE-11/GLUBOKOE/Legends-GLUBOKOE.htm

     21.02.2020 г.           Заг. аддзеда абслугоўвання і інфармацыі Багдановіч К.М.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 1

Учора 42

За тыдзень 164

За месяц 343

Усяго 40984

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-10

Зарэгістравалася: 177