Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у бібліятэках ДУК "Глыбоцкая ЦБС"

afg

 

15 лютага ўся Беларусь адзначыла Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Роўна 31 год аддзяляе нас ад таго памятнага дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана, дзе 9 гадоў і 51 дзень выконвалі інтэрнацыянальны доўг простыя савецкія хлопцы. Гэтая вайна ў далёкай ад Беларусі краіне закранула многіх нашых суайчыннікаў, іх сем'і, блізкіх, сяброў і таварышаў. Больш за 30 тысяч беларусаў выконвалі інтэрнацыянальны абавязак на афганскай зямлі. Многія не вярнуліся на Радзіму. Пяць - з Глыбоцкага раёна.

       Гэты дзень стаў Днём памяці не толькі для тых, хто ваяваў у Афганістане, але і для ўсіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія ўдзельнічалі ў урэгуляванні ваенных канфліктаў на тэрыторыях блізкага і далёкага замежжа.

   У буйных гарадах і невялічкіх населеных пунктах нашай краіны прайшлі разнастайныя МНЮТА афган.2 jpgмерапрыемствы,прысвечаныя гэтай падзеі.  Бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая ЦБС” таксама  не засталіся ў баку. У бібліятэках дзейнічалі  паліцы памяці,  выставы-напамін “Афганістан: наша памяць і боль”, “Балючая памяць Беларусі”, “Кранаюць сэрца чорныя цюльпаны”, “Чужая свая вайна”, “Салдат вайны не выбірае” і інш.МНЮТА афган

IMG 60113d5ca945eaee97d3a66e7b4871c9 V

 

 

Глыбоцкая  ЦРБ прыняла ўдзел у мерапрыемстве,прысвечаным Дню памяці, якое праходзіла ў гарадскім доме культуры. Супрацоўнікамі бібліятэкі была аформлена кніжна-інфармацыйная выстава “Афганскі рэквіем”.На выставе было прадстаўлена дакументальная і мастацкая літаратура,асаблівае месца было адведзенена матэрыялам пра воінаў-афганцаў Глыбоччыны.

 

У Псуеўскай бібліятэцы прайшла гадзіна мужнасці «Афганистан-боль сквозь годы» .IMG 805320d91b64d6672c609cd686adf3da V У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала  пра гістарычныя падзеі  афганскай вайны.псуя V Прысутным была прапанавана   відэапрэзентацыя пра воінаў-землякоў,удзельнікаў  афганскай вайны. Напрыканцы мерапрыемства прагледзелі відэаролікі пра  афганскую вайну, праслухалі вершы і песню «Офицеры», якую выканаў Караткоў Міхаіл.псуя0 V

 

Празароцкая сельская бібліятэкай ў мясцовай школе для вучняў  8-11 класаў   правяла гадзіну памяці “Не зарастае памяць забыццём”. У ходзе мерапрыемства  бібліятэкар  з падамогай мультымедыйнай прэзентацыі расказала  пра воінаў- афганцаў Глыбоччыны, пазнаёміла з тымі , хто пражывае на тэрыторыі Празароцкага сельскага Савета і расказала аб воінах- земляках, якія не вярнуліся з той жудаснай вайны .прозор Вучні сярэдніх класаў пазнаёміліся ў сельскай  бібліятэцы з кніжнай выставай “И мужество как славу принесли”, а потым усе разам ушанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання.

IMG b5bdb602455062b360a8a3ca5caf134f V У Ломашаўскай бібліятэцы  для вучняў сярэдніх класаў праведзела гутарка-развага ля выставы “Афганістан-наша памяць і боль”. Бібліятэкар расказала пра лёс землякоў, якія былі удзельнікамі той вайны, зрабіла агляд літаратуры,прадстаўленай на выставе.IMG edcb0c024d37d6e571ab0bf034b08cbf V

Для маладога пакалення памяць пра тых, хто з гонарам і годнасцю выконваў свой воінскі абавязак за межамі краіны, з’яўляецца асаблівай каштоўнасцю, прыкладам мужнасці і гераізму.

Па-рознаму ацэньваюць падзеі тых гадоў. Па-рознаму глядзяць на афганскую вайну тыя, хто аддаваў загады і тыя, хто іх выконваў. Але для тых і іншых дзеянні, якія праходзілі на тэрыторыі Афганістана ўкладваюцца ў адно ёмістае і страшнае слова - вайна.Вайна, якая ніколі не павінна паўтарыцца, урокі якой павінны быць засвоены на ўсё астатняе жыццё.

                        19.02.2020 Заг.АБМ Татарчук А.М.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 25

Учора 33

За тыдзень 311

За месяц 1587

Усяго 43515

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-05-31

Зарэгістравалася: 181