:

Гаспадыня вясельнай кухні 

Чытаць на галодны страўнік не рэкамендуецца…

Ведай нашых. Ніна Курылёнак (Хаванская)  

Приглашаем на презентацию книги!…

Ведай нашых. Вікенцій Дрозд 

Герой Первой мировой Викентий Дрозд и его роль в жизни Язэпа Дроздовича. Репортаж из Глубокого…

Ведай нашых. ДАМІНІКОЎСКІ ФЁДАР МІКАЛАЕВІЧ

Glubochane

 

 

 

 

 

Дамінікоўскі Фёдар Мікалаевіч,  беларускі гісторык, кандыдат сельскагаспадарчых навук, наш зямляк.

Нарадзіўся ў мястэчку Глыбокае 11 студзеня 1905 года.

У 1927 годзе закончыў  прыродазнаўчае аддзяленне педагагічнага факультэта Варонежскага універсітэта. У 1925 годзе Фёдар Дамінікоўскі з’яўляўся сакратаром Беларускага аб’яднання (беларускага студэнцкага зямляцтва) ў Варонежы, у часопісе “Чырвоны сцяг” быў надрукаваны яго артыкул “Як жыве і працуе беларускае зямляцтва ў Варонежы”. Некаторы час працаваў настаўнікам у Арэнбургу.

З 1929 года працаваў у Цэнтры хімічнай лабараторыі Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна (з 1933 года ў складзе Інстытута глебы АН БССР).

У 1943 г. узначаліў кафедру глебоводства і геалогіі БГУ. У 1934 годзе, у сувязі з хваробай, пераязджае ў Саратаў, дзе працуе ва Усесаюзным інстытуце збожжавай гаспадаркі. З 1935 года займае пасаду старшага навуковага супрацоўніка і кіраўніка групы мінеральных угнаенняў Інстытута паўночнай зерневай гаспадаркі ў Маскве. У тым жа годзе, за даследаванне тэмы “Фосфарныя ўгнаенні і іх уздзеянне на падзолістыя глебы” яму прысуджана вучоная ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук.

Удзельнік абароны Масквы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Быў камандзірам узвода на будаўніцтве абарончых рубяжоў. Са жніўня 1943 года загадчык кафедры геалогіі і глебазнаўства БДУ, адначасова (з кастрычніка 1944 года) вучоны сакратар савета універсітэта. Падрыхтаваў да абароны доктарскую дысертацыю.

Даследаваў гісторыю навукі і культуры Беларусі, аўтар больш як 200 артыкулаў, біябібліяграфічнага слоўніка “Выдатныя дзеячы беларускай зямлі (да 100-годдзя Усесаюзнага Геаграфічнага таварыства” (1945-47 гг.). Рукапіс захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа АН БССР.

Памёр 8 красавіка 1949 года.

Крыніцы:

  • Дамінікоўскі Фёдар Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1996. - Т. 3. – С. 204.
  • Скалабан, У. Тодар Мікалаевіч Дамінікоўскі / У. Скалабан // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка [і інш.] ; маст. А.М. Хількевіч. – Мн., 1995. – С. 411.
  • Скалабан В.В. Из истории белорусской библиографии //Из истории техники Белорусии: Тез. докл. конф.- Мн., 1988
  • Аношко, В. История и методология почвоведения: учебное пособие для студентов учреждений высшего образования по географическим специальностям / В. С. Аношко. - Минск : Вышэйшая школа, 2013. - 269 с. - (ВУЗ)
  • Уроженцы Глубоччины, деятели науки http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/1560-urozhentsy-glubochchiny-deyateli-nauki 

 

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 131

Учора 117

За тыдзень 492

За месяц 1405

Усяго 38240

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-20

Зарэгістравалася: 163