Ведай нашых. Уладзімір Іванавіч Скрабатун

God maloj rodiny 133630

 

 

 

Skrabatun Ul.

23 студзеня 2020 года споўніцца 65 год Уладзіміру Іванавічу Скрабатуну. Чытаючыя глыбачане ведаюць яго як краязнаўцу і рэдакатара газеты “Вольнае Глыбокае”. 

Уладзімір Іванавіч Скрабатун нарадзіўся ў 1955 г. у в. Кавалеўшчына Глыбоцкага раёна ў сям’і рабочых. Скончыў Глыбоцкую СШ №2. Службу ў арміі праходзіў у Чэхаславакіі. Пасля  заканчэння Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума па размеркаванню быў накіраваны ў Латвію. Там жа  паступіў у Рыжскі політэхнічны інстытут.

З 1988 па 1993 гг.. актыўна ўдзельнічаў у нацыянальна-культурным жыцці беларусаў Латвіі. Быў членам рады Латвійскага таварыства беларускай культуры “Світанак”. У 1991 годзе абраны дэлегатам ад беларусаў Латвіі на Устаноўчы сход беларусаў свету “Бацькаўшчына”. У гарадской газеце “Голас Венты” друкаваў матэрыялы аб гісторыі беларускай дыяспары ў Латвіі, як латышскай, рускай, так і беларускай мовах.

01У 1993 годзе пераехаў на радзіму ў Глыбокае. У снежні 1994 года заснаваў незалежную газету “Вольнае Глыбокае”. З гэтага часу пачалася яго актыўная дзейнасць ў краязнаўстве.  

 

 

 

 

 

Skrabatun Ul. 01Даследваць  Глыбоччыну Уладзімір Скрабатун пачаў яшчэ ў 1970-я, калі вучыўся ў школе. За дзесяцігоддзі сабраў велізарную колькасць матэрыялаў па гісторыі – фотаздымкаў і дакументаў, кніг, успамінаў. Напісаў шмат краязнаўчых артыкулаў, якія друкаваліся ў “Весніку Глыбоччыны”, “Вольным Глыбокім”, “Нашай Ніве”.

Для многіх аматараў гісторыі Глыбоччыны газета “Вольнае Глыбокае” стала першай крыніцай для вывучэння мінулага Бацькаўшчыны. Газета адным радком падае падзеі сусветнага, рэспубліканскага і абласнога масштабу, друкуе артыкулы эканамічнага зместу. Крыніца сусветнай інфармацыі – інтэрнет, БелТА, nn.by. Асвятляе культурныя падзеі рэгіёну.

Рэдакцыя цесна супрацоўнічае з дзяржаўнымі ўстановамі: РАУС, РЦГЭ (санэпідэмстанцыя), АДАІ (ДАІ), МРА “Энерганагляд”, міжнарённая інспекцыя па ахове навакольнага асяроддзя і інш.

Skrabatun Ul. Glybokae na steryh pashtoykah 1998. 135 сУладзімір Іванавіч займаўся напісаннем кнігі “Памяць. Глыбоцкі раён” (Мінск, 1995). З’яўляецца аўтарам кнігі “Глыбокае на старых паштоўках” (Мінск, 1998).

У 2004 г. падрыхтаваў і выдаў серыю паштовак з відамі Глыбокага, Паставаў, Шаркоўшчыны, Докшыцаў, Мосара і Удзела.

Крыніца:

  1. «Кола дзён»: каляндар памятных дат Глыбоччыны.– СШ№2, Глыбокае, 2004
  2. Вікіпэдыя https://be.wikipedia.org/wiki  

Віншуем паважанага Уладзіміра Іванавіча з днём нараджэння! Зычым здароўя, аптымізму і цікавых краязнаўчых знаходак!

16.01.2020

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 20

Учора 20

За тыдзень 210

За месяц 656

Усяго 47271

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-09-20

Зарэгістравалася: 186