:

Беніфіс Ліліі Аляксандраўны Баран у Галубіцкай сельскай бібліятэцы

Chtenie 01

 

 

 

 

02Беніфіс чытача "Кніга ў маім жыцці”  адбыўся ў Галубіцкай бібліятэцы.

Актыўная чытачка Ліля Аляксандраўна Баран па праву заслужыла быць гераіняй мерапрыемства.  Што такое кніга ў яе жыцці, адкуль узялася любоў да чытання, якой яна бачыць у будучыні кнігу і бібліятэку?..  Аб гэтым ішла размова Лілі Аляксандраўны з гасцямі бібліятэкі.

Як казала Ліля Аляксандраўна, кніга суправаджала яе ўсё жыццё, ішла заўсёды побач з маленства і да сёняшніх дзён. Рана страціўшы маці , з дзяцінства яна брала ў рукі кнігу і чытала, чытала... Кнігі раскрывалі перад ёй далёкі сусвет, дзіўныя таямніцы жыцця, давалі карысныя парады ў цяжкія хвіліны, вучылі разумець самую сябе...

У дзяцінстве Ліля марыла мець асабістую бібліятэку. Гэта мара здзейснілася, але пазней, калі стала дарослай. У школе старалася добра вучыцца, была актывісткай, выпускала сценгазеты, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці, чытала вершы, добра спявала. Пасля школы паступіла і закончыла Магілеўскі педінстытут імя Аркадзя Куляшова. Вучылася на павышаную стыпендыю. Працоўнае жыццё маладой настаўніцы пачалося ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Пазней настаўніца беларускай мовы і літаратуры працавала ў колішняй Каралевіцкай школе Глыбоцкага раёна. Потым разам з мужам пераехалі ў Галубічы.

13У дзяцінстве любімай кнігай Лілі Аляксандраўны была кніга Змітрака Бядулі "Сярэбраная табакерка”. Калі падрасла, то палюбіла раманы Івана Мележа і Івана Шамякіна. Зараз з задавальненнем чытае творы А.Федарэнкі, Г.Марчука, Л.Дайнэкі, А.Жука, В.Казько.  Ліля Аляксандраўна першай перачытвае новыя нумары любімага часопіса "Полымя” і з'яўляецца мясцовым бібліягідам па творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў. 

Ліля Аляксандраўна - маці прыёмных дачушкі Дашы і ўжо дарослага сына Іллюшы. Сын жыве разам з маці, працуе на комплексе аграгарадка “Галубічы”. Жыццё нашай гераіні было цяжкім, яна рана страціла маці, потым мужа. І дзеці для яе - бясконцая радасць і надзейнаяй апора! Ліля Аляксандраўна прывучыла да кніг і чытання сваіх дзяцей. Дачушка-пястушка Даша толькі ў наступным годзе пойдзе ў школу, але ўжо самастойна чытае казкі. Сын больш любіць дэтэктыўныя творы.

04Вось так, усёй сям'ёй, Ліля Аляксандраўна і дзеці, ідуць наперад разам. А побач з імі  ідуць верныя сябры - кнігі. 

https://zavodila.com/otdyx/psychology/lichnost/chtenie-knig-v-sovremennom-mire-voprosy-i-otvety/ 

А ў якасці падарунка для Лілі Аляксандраўны стала навагодгняе выступленне казачных герояў)))

 

Бібліятэкар Галубіцкай сельскай бібліятэкі М.Ф. Дубіна

10.01.2020 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 41

Учора 24

За тыдзень 210

За месяц 144

Усяго 40785

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-04

Зарэгістравалася: 177