:

Шунеўская бібліятэка рыхтуецца да Новага года...

2019 2

 

IMG 20191221 105741 1Прыемнымі турботамі напаўняецца жыццё напярэдадні навагодніх святаў. Усе стараюцца прыбраць па святочнаму свае дамы, купіць падарункі, як мага лепш падрыхтавацца да сустрэчы гасцей.IMG 20191219 140325 1

Шунеўская бібліятэка таксама не засталася ў баку ад святочных клопатаў. Па  дарозе ў бібліятэку можна падзівіцца на казачных герояў, якімі ўпрыгожаны яе вокны.

IMG 20191214 120847 1 Пры ўваходзе ў чытальную залу чытачоў сустракае паэтычна-снежная кампазіцыя “Падаюць сняжынкі – дыяменты-росы…”. На ёй размешчаны сняжынкі розных відаў з вершамі пра зіму.

На абанеменце малодшых школьнікаў чакае выстава-гульня “Мышыныя гульні -2020”, з якой можна даведацца пра розныя факты з мышынага жыцця, знайсці цікавыя кнігі, дзе галоўнымі героямі з’яўляюцца, вядома ж, мышы. А яшчэ юныя чытачы  выбраўшы  адзін  з чатырох канвертаў, могуць даведацца на якую мышку яны падобны.А прачытаўшы верш альбо  адгадаўшы  загадку- можна атрымаць прыз, які таксама вызначае сам чытач, зазірнуўшы ў канверт пад нумарам 4.IMG 20191220 140311

Бібліятэкар Таццяна Аксяновіч правяла майстар- класы па вырабе сняжынак  для  старшакласнікаў і дарослых чытачоў. З іх дапамогай і дзякуючы майстэрству рук Таццяны Аксяновіч бібліятэка набыла непаўторны святочны выгляд.IMG 20191205 150539DSCF2996

Чытачы з цікавасцю знаёмяцца з выставамі, дзівяцца на зробленых з гафрыраванага картону Дзеда Мароза, Снягурку і ялінку, пашытых з лапікаў тканіны мышэй і, вядома ж, віншуюць з надыходзячымі святамі.IMG 20191219 140149

Бібліятэкары Шунеўскай сельскай бібліятэкі  таксама віншуюць усіх з надыходзячамі  Калядамі  іНовым годам , зычуць усім здароўя, дабрабыту, плённай працы, здзяйснення ўсіх жаданняў. Няхай надыходзячы год прынясе толькі добры настрой, прыемныя клопаты, цікавыя сустэчы, заўсёды побач будуць няхай вашы родныя і блізкія, надзейныя сябры і жаданыя госці.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 14

Учора 41

За тыдзень 94

За месяц 273

Усяго 40914

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-08

Зарэгістравалася: 177