Таленавітыя людзі Ломашаўскай старонкі

3333333 2014 11 14

 

Ломашы. Калісьці гэтая вёска была вядома як цэнтр калгаса імя Ціміразева, які быў першым у раёне па вытворчых паказчыках. Ломашаўская  бібліятэка і цэнтр культуры былі лепшымі і на іх раўняліся ўстановы культуры раёна. Ломашаўская СШ ганарыцца сваімі выпкускнікамі...

Жыццё ідзе, перамены закранаюць усе сферы жыцця - рэфарміруецца гаспадарка, менее працаўнікоў, вучняў, чытачоў, гледачоў ...  Аднак, на таленты Ломашы не бяднеюць. Давайце знаёміцца - творчыя людзі Ломашаўскай старонкі!

0102

 

 

 

 

 

 

Orlova Elena 1Арлова Алена Мікалаеўна

Нарадзілася 2 сакавіка 1984 г. у в. Галубічы Глыбоцкага раёна. Закончыла Галубічскую СШ (1999), Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны (2003 г.). Па размеркаванню накіравана ў Ломашаўскай сярэднюю школу, дзе і працуе настаўніцай пачатковых класаў. У 2006 г. выйшла замуж, нарадзіла сыноў – Данілу і Рамана. 

У 2014 г. зацікавілася пляценнем з папяровай лазы. Першыя спробы аказаліся няўдалымі, аднак, настойлівасць Алены Мікалаеўны прывялі да таго, што  ў 2018 г. яна ўжо праводзіла майстар-клас для ўдзельнікаў жаночага клуба “Чараўніца” Ломашаўскага цэнтра культуры.  

Тэхніку рамяства Алена Мікалаеўна асвойвала праз інтэрнэт. Па яе словах, сам працэс пляцення цікавы і не вельмі складаны. А вось падрыхтоўка матэрыялу і далейшая яго апрацоўка патрабуюць шмат часу і сіл. Свайму захапленню жанчына прысвячае кожную вольную хвілінку і імкнецца ўдасканальваць свае работы.

Вырабы стварае для ўласнага задавальнення. Удзельнічае ў выставах мясцовага маштабу.

Orlova Elena 2 Orlova Elena 3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Vojtehovich DarjiyaВайцяховіч Дар’я Мікалаеўна

Нарадзілася 16 чэрвеня 1981 г. у в. Мярэцкія Глыбоцкага раёна. Праз два гады бацькі Дар’і Мікалаеўны вяртаюцца на сваю малую радзіму, у вёску Ломашы.  Пасля заканчэння Ломашаўскай сярэдняй школы, Дар'я ў 1998 г. паступіла на факультэт беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Працавала ў СШ № 8  Полацка, выйшла замуж, вярнулася ў в. Ломашы. Нарадзіла двух дзетак – сына Данііла і дачушку Ульяну. Зараз працуе выхавацелем дашкольнай групы ДУА “Ломашаўская дз/с – БШ”.

Здольнасць да вышывання перадалася ад бабулі - Кімы Казіцкай, якая ўсё жыцце вышывала прыгожыя кветкі. Непасрэдна вышываннем Дар’я Мікалаеўна захапілася ў 2011 г.. Займаецца самастойна па часопісах і кнігах. Валодае рознымі відамі тэхнікі – крыжык, гладзь, вышыўка бісерам. Актыўна ўдзельнічае ў выставах і кірмашах народнай творчасці. 

Ёсць у Дар’і Мікалаеўны яшчэ адно захапленне – выпечка. Пры ўсёй сваёй занятасці яна часта радуе блізкіх і родных смачнымі булачкамі, бісквітамі, пірагамі, тартамі.

Vojtehovich Darjiya 1 Vojtehovich Darjiya 2

                    

 

 

 

 

 

 

Gavrilchik Yuliya 1Гаўрыльчык  Юлія Васільеўна

Нарадзілася 4 красавіка 1986 г. у в. Ломашы Глыбоцкага раёна.  У 2001 г., пасля заканчэння 9 класаў Ломашаўскай СШ, паступіла ў Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны. У 2014 г., скончыла юрыдычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. З 2004 г. працуе ў Ломашаўскай СШ педагогам-арганізатарам, з 2016 г. – настаўнікам абслуговай працы.

У 2012 г. выйшла замуж. Нарадзіла дачку Віталіну і сына Святаслава.

З 2009 г. захапілася бісернай фларыстыкай. Займаецца самастойна, пры дапамозе інтэрнэта. Актыўна ўдзельнічае ў выставах і кірмашах народнай творчасці.

За дзесяць гадоў працы майстар мае аўтарскія вырабы і ўласны лагатып, размяшчае свае майстар-класы ў сацыяльных сетках. З’яўляецца настаўнікам бісернай фларыстыкі на форуме “Радуга Рукоделий” (http://biseroclub.forum2x2.ru/).  

Ёсць у Юліі Васільеўны яшчэ адно захапленне – вязанне кручком мяккіх цацак.

Gavrilchik Yuliya 4Gavrilchik Yuliya 2Gavrilchik Yuliya 3

 

 

 

 

 

 

 

  

 

Dubovskaya Mariya 1Дубоўская Марыя Фёдараўна

Нарадзілася 27 чэрвеня 1950 г. у в. Забалацце Міёрскага раёна. У гэтым жа годзе бацькі Марыі Фёдараўны пераязжаюць у в. Ломашы Глыбоцкага раёна.

У 1971 г. выйшла замуж і пераехала ў Полацкі раён. Нарадзіла двух дзяцей. Працавала загадчыкам Лесаўскага сельскага клуба і Лесаўскай бібліятэкі. З 1985 г. жыве ў Полацку. У 1990 г. скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна, працавала загадчыцай Казьянкаўскай сельскай бібліятэкі.

Вышыўкай захапілася ў 2000 г. Займалася на курсах у Полацкім раённым Цэнтры рамёстваў і самастойна па часопісах і кнігах. З’яўлялася ўдзельніцай народнога клуба “Майстар”. Актыўна ўдзельнічае ў выставах і кірмашах народнай творчасці. Валодае рознымі відамі тэхнік – крыжык, сакаленне і гафт. Больш за ўсё падабаецца вышыванне крыжыкам сюжэтных кампазіцый з адлюстраваннем прыроды ў розную пару года – раслінны і жывёльны свет па асабістым кампанаванні малюнка і падборы колеравай гамы нітак.

У прыватнай калекцыі майстра больш за 30 твораў, шмат падаравана сваякам і сябрам. Нядаўна ў  Марыі Фёдараўны з’явілася новае захапленне  – “тапіарыі” – сувенірныя дрэвы ў  вазонах.

І хоць Марыя Фёдараўна жыве ў Полацку, але мы лічам яе сваёй зямлячкай. Яна прадстаўляе нашу мясцовасць на выставах рамеснікаў. Інфармацыю пра Марыю Фёдараўну можна знайсці ў кнізе "Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны" / калектыў аўт.: Л.У. Вакар і інш. – Віцебск: Віцеб. абл. друк., 2011. – 440 с.

Dubovskaya Mariya 2

Dubovskaya Mariya 3

Dubovskaya Mariya 4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Kasabyckaya LiliyaКасабуцкая Лілія Мікалаеўна

Нарадзілася 11 лютага 1957 г.  у в. Шчарбіцкія Міёрскага  раёна. У 1964 г. сям’я Ліліі Мікалаеўны пераязжае ў в. Ломашы Глыбоцкага раёна. У 1974 г. закончыла Ломашаўскую СШ і адразу пайшла працаваць у саўгас імя Ціміразева аператарам машыннага даення (1974-1986), за гэтую працу ўзнагароджана ордэнам Працоўнай славы 3-й ступені. ПРацавала швачкай (1986-1996), лабарантам малочнага цэха (1996-2006).  У 1977 годзе выйшла замуж. Нарадзіла двух сыноў.

Актыўна займацца шыццём і вырабам дэкаратыўных рэчаў пачала ўжо на пенсіі. Сварае прыгожыя пано, тапіары, біжутэрыю і інш.  Ідэі  чэрпае з кніг, часопісаў, а таксама з інтэрнэту. З’яўляецца ўдзельніцай жаночага клуба “Чараўніца” Ломашаўскага цэнтра культуры. Вырабы стварае для ўласнага задавальнення, аднак, удзельнічае ў выставах мясцовага і раённага маштабу.

Kasabyckaya Liliya 1 Kasabyckaya Liliya 2 Kasabyckaya Liliya 3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Linkevich Galina 1Лінкевіч Галіна Зіноўеўна

Нарадзілася 31 кастрычніка 1976 г. у г. Хойнікі Гомельскай вобласі. У 1990 г.  бацькі Галіны Зіноўеўны пераязжаюць у Ломашы. Пасля заканчэння Ломашаўскай СШ, паступіла ў Віцебскае кулінарнае вучылішча № 16, атрымала дыплом кандытара 3 разраду. У 1994 г. пайшла працаваць у кандытарскі цэх саўгаса імя Ціміразева.  З 1999 г. па 2007 г., з 2012 г. і па сённяшні дзень працуе памочнікам выхавацеля ДУА “Ломашаўская дз/с – БШ”. У 1994 г. выйшла замуж. Нарадзіла двух сыноў – Аляксандра і Паўла.

Пасля заканчэння вучылішча, на святы, для родных, блізкіх і сяброў, выпякала розныя прысмакі. Але, па словах Галіны Зіноўеўны, "практычнага вопыту не хапала", таму яна звярнулася за дапамогай да Жгулёвай Марыны Казіміраўны, жыхаркі в. Ломашы і вядомага ў роднай мясцовасці кандытара 4 разраду. Жгулёва М.К. раскрыла для Галіны Зіноўеўны сакрэты і асаблівасці кандытарскай справы.

Сёння Галіна Зіноўеўна і яе прысмакі вядомы не толькі ў Ломашах, але і за межамі вёскі і гаспадаркі. Яна радуе блізкіх і сяброў сваімі кулінарнымі вырабамі. Заўсёды ўдзельнічае ў мерапрыемствах мясцовага і раённага маштабу.

Linkevich Galina 2 Linkevich Galina 3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Fedkovich Irina 1Фядзьковіч Ірына Іванаўна

Нарадзілася 10 верасня 1972 г. у в. Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна. Пасля заканчэння Ахрэмаўскай СШ (1989), паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1993 г. выйшла замуж і, пасля заканчэння ўніверсітэта, пераехала ў Ломашы  па месцы жыхарства мужа.

З 1998 г. працуе ў Ломашаўскай СШ. Спачатку працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры, з 2002 г., калі атрымала другую вышэйшую адукацыю -- настаўнікам-дэфектолагам, пасля заканчэння псіхалагічнага факультэта РІПА – псіхолагам.

З 2013 г. займае пасаду дырэктара ДУА “Ломашаўская дз/с– СШ”.

Вышыўкай Ірына Іванаўна захапілася ў 2007 г., займаецца самастойна па часопісах і кнігах. Валодае рознымі відамі тэхнік – крыжык, гладзь, вышыўка бісерам. Больш падабаецца вышыванне крыжыкам. У прыватнай калекцыі майстра каля 30 твораў. Актыўна ўдзельнічае ў выставах і кірмашах народнай творчасці. 

Работы Ірыны Іванаўны былі прадстаўлены на выставе Через книгу – к добру, миру и согласию, якая заняла першае месца ў раённым конкурсе на лепшую кніжную выставу “Духовность. Нравственность. Личность” і прайшла на абласны этап.

 Fedkovich Irina 2Fedkovich Irina 3Fedkovich Irina 4Fedkovich Irina 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Yashina Veronika 1Яшына Вераніка Вітальеўна

Нарадзілася 11 красавіка 1981 г. у в. Шчаўкуны Глыбоцкага раёна. У 1998 г. скончыла Чарневіцкую СШ і адразу паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава. З 2003 г. працуе настаўнікам хіміі і біялогіі ў Ломашаўскай СШ. У 2008 г. выйшла замуж. Нарадзіла дачушку Эвеліну.

Першы верш напісала ў чацвёртым класе. Спачатку гэта былі дзіцячыя вершы, бо і сама была маленькая. Праз некаторы час пачалі з’яўляцца вершы пра каханне, прыроду, пазней пра родны край, філасофская лірыка. Шмат вершаў прысвечаны радзіме, роднаму краю, мясцінам, дзе нарадзілася і расла.

Вераніка Вітальеўна піша як на беларускай, так і на рускай мове. Аматары паэзіі і чытачы раённай газеты ведаюць лірычныя вершы Веранікі Шыман. Менавіта пад такім псеўданімам друкуецца наша зямлячка. Яе вершы можна прачытаць у газетах "Веснік Глыбоччыны", "Віцебскія весці".

Вераніка Вітальеўна штогод удзельнічае ў абласным завочным конкурсе паэтычных твораў “Рифма.by”. У 2017 г. заняла 3 месца ў намінацыі  “Учительство не труд, а отреченье”.

Сваім настаўнікам паэтка лічыць Алеся Жыгунова, які на пачатку творчага шляху дапамагаў маладому аўтару ў пошуку свайго стылю.

Yashina Veronika 2Трэба адзачыць, што вершы -- не адзінае захапленне Веранікі Вітальеўны. Яна вельмі актыўны па жыцці чалавек, заўсёды ўдзельнічае ў шматлікіх конкурсах як раённага, так і міжнароднага маштабу. Яшчэ яна любіць фатаграфаваць прыроду.

 

 

 

 

 

***

Ёсць у кожнага свае вытокі,

З імі ў думках трэба разам быць.

Як вы, мае любыя аблокі?

Жыць сябе без вас як прывучыць?

Што вы сніце, прадзедавы клёны,

І ракі Ауты берагі?

Паднябесны  і благаславёны

Дзе яшчэ мне рай знайсці такі?

Хай няма ні тых людзей, ні песень,

Адплылі кудысьці, адышлі,

Адчуваю я, што надта цесна

Жыць з вялікім сэрцам на зямлі.

***

Запаліла раніцы агні

Сонца, навісаючы над плотам.

Цеплынёй сваёю ахіні

І пазбаў мяне ад адзіноты.

Хай датлее ўсіх надзей вуголь,

Хай у цэлым свеце стане пуста,

Аднаго я папрашу: дазволь

Піць святло з вачэй тваіх і вуснаў.


Шчаўкуноўская вясна


Пад яблынямі праваліўся снег,
Павытаялі лапіны на пожні
І капяжу, што падае са стрэх,
Чуваць над Шчаўкунамі адгалоскі.
Здалёк відаць у полі крапіва,
Настыла хат нятопленных бярвенне 
І, не скрыпіць суседская вярба -
На панадворках ціш і запусценне.
З вясновым ветрам кінуцца шпакі
Ў сады, штогод багатыя на кветкі.
Зазелянеюць шчодра берагі
Ауты, паўнаводнай, праўда, зрэдку.
Завешанымі вокнамі глядзяць
На веліч, цуд і хараство прыроды
Пакінутыя ў горы (Што казаць!)
Людскія хаты – бедныя сіроты.
Як хутка, як няўмольна час бяжыць
Бы той пясок скрозь пальцы. О, як мілы
Мне дарагія сэрцу Шчаўкуны 
І звязаныя з імі успаміны!
                                                                    Люты 2013 г.

 

 

Бондар А., бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі. 16.09.2019

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 36

Учора 34

За тыдзень 95

За месяц 610

Усяго 26919

Перыяд:

2018-01-01 - 2019-10-16

Зарэгістравалася: 145