Дзень бібліятэк у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

1rXoyaeAivE

 

        Напярэдадні Дня бібліятэк Беларусі супрацоўнікі  Шунеўскай бібліятэкі запрасілі першакласнікаў на экскурсію. Загадчыца бібліятэкі  Ірына Нікіфаровіч расказала  пра структуру бібліятэкі, больш падрабязна пазнаёміла з кніжкамі-малышкамі, кніжкамі з малюнкамі з “дзіцячага кутка“, дзе  знаходзіцца літаратура для дзяцей малодшага IMG 20190903 122316школьнага ўзросту.   Вельмі спадабалася першакласнікам у чытальнай зале. Яны з вялікай цікавасцю разглядвалі кніжкі пра звяроў і птушак, дыназаўраў і марскіх жывёл. Хлопчыкі зацікавіліся кніжкамі пра тэхніку, а дзяўчынкам было цікава пагартаць энцыклапедыю для дзяўчынак.

       Часопісы “Непоседа”, “Вясёлка”, “Весёлый зоопарк” і “Детская газета” таксама сталі для іх цікавым адкрыццём.IMG 20190903 123858

        У канцы сустрэчы бібліятэкар павіншавала іх з пачаткам школьнага жыцця, нагадала  як   правільна адносіцца да кнігі  і падарыла ўсім закладкі на памяць.

      

       Сюрпрызы да Дня бібліятэк былі падрыхтаваны не толькі для юных чытачоў, але і дарослых. Кожнаму наведвальніку прапаноўвалася адгадаць загадку і  за IMG 20190911 112615правільны адказ атрымаць закладку з цікавым выказваннем пра кнігу. Можна было даведацца і пра свой “рэцэпт шчасця”.IMG 20190913 092044 Для гэтага бібліятэкары падрыхтавалі  своеасаблівую кнігу “Справочник оптимиста” з цытатамі вядомых людзей пра аптымістычныя адносіны да жыцця. IMG 20190914 140321Загадаўшы старонку ад 5 да 52 можна было прачытаць свой “рэцэпт шчасця”.IMG 20190914 115158

        Мы ўдзячны нашым чытачам за шчырыя словы пажаданняў, якія яны зычылі нам з нагоды свята. Спадзяёмся, што яны і надалей будуць нашымі добрымі сябрамі і актыўнымі наведвальнікамі.

             

 

    17 верасня  2019 г.                Заг. бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 33

Учора 34

За тыдзень 92

За месяц 607

Усяго 26916

Перыяд:

2018-01-01 - 2019-10-16

Зарэгістравалася: 145