:

Выстава мастацкіх работ Нэлі Баравік у Глыбоцкай раённай бібліятэцы

01 01Новая выстава мастацкіх работ “Усё тое, што люблю” дзейнічае ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

 

 

 

 

 

027

Часам дзівішся незвычайна ўдаламу спалучэнню якасцей у адной асобе. У ёй можа аб’яднацца прыгожая жанчына, цудоўны суразмоўца, уніклівы даследчык, граматны кіраўнік і творчая натура. Менавіта такія здольнасці і таленты сабрала разам аўтар выставы Нэля Баравік. 

Далёкая ад свету мастацтва, воляю лёса, яна ўзяла ў рукі палітру з фарбамі і паказала сваё бачанне свету...  Прыйшоў час і работ сабралася дастаткова для арганізацыі першай персанальнай выcтавы на Глыбоччыне. Хоць некаторыя з работ ужо засталіся за межамі Беларусі...

Аб таленце Нэлі Аляксандарўны, яе дабрыні і шчырасці, гаварылі калегі, даўнія знаёмыя Алена Мікалаеўна Зібарава, Аліна Сцяпанаўна Капшуль і іншыя ўдзельнікі прэзентацыі.Трэба было бачыць радасць за дачку ў вачах маці!  Словы падзякі за шчырую падтрымку ва ўсіх пачынаннях казала Нэлі Аляксандараўна супругу і сыну. Дзякуючы бузумоўнай веры сына ў талент маці сёлета карціна Нелі Баравік “Домик в лесу” была прадстаўлена рэспубліканскай выставе «Я Моне. Я Шишкин. Я Малевич».

Мроі і летуценні, дрэвы і кветкі, каханне і гумар, усё змяшалася ў файе бібліятэкі.  А самае галоўнае, тут пануе гармонія Сусвету і чалавечай Душы.

Таму, калі вам сумна ад непраходзячых дажджоў альбо стаміла сонечная спёка, калі ў душы разлад або з’явілася жаданне навізны – наведайце выставу мастацкіх работ Нэлі Баравік у Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы!

 10203014022024033034031016014009Vesnik Glybochchyny. 2019. 8. 10. С

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 45

Учора 47

За тыдзень 230

За месяц 774

Усяго 25843

Перыяд:

2018-01-01 - 2019-09-20

Зарэгістравалася: 143