:

Гісторыя аднаго экспаната 

Рукапісны зборнік вершаў і песень ваеннага часу Афанасія Ціханава, жыхара вёскі Зал …

АД ГІСТОРЫІ РОДУ - ДА ГІСТОРЫІ НАРОДУ  

Самадзейныя мастачкі - сёстры Еўфрасіння (Надзея) Перапечка і Любоўю Юргель.…

Гісторыя Марцыбылінскай сельскай бібліятэкі

01 767676

Сваё існаванне Марцыбылинская сельская бібліятэка пачала ў 1951 годзе як Літоўшчынская хата-чытальня пры Літоўшчынскім сельскім савеце Маладзечанскай вобласці Глыбоцкага раёна. Гэта сведчыць з першага запісу ў інвентарнай кнізе - чэрвень 1951 г. За першыя сем месяцаў кніжны фонд Літоўшчынскай хаты-чытальні вырас да 525 экзэмпляраў.

Першы бібліятэкар Піляёнак адпрацаваў толькі год. Яго змяніла Жук Клеапатра Міхайлаўна, якая праз 3-4 гады перайшла працаваць бухгалтарам у кантору калгаса імя Калініна.

Zhlyah peramogi. 1965. 13.02У канцы 40-х – пачатку 50-х гадах мінулага стагоддзя пачалося ўзбуйненне гаспадарак і вёсак. Жыхары са 150 навакольных хутароў перасяліліся ў вёску Мярэцкія, якая стала цэнтрам калгаса імя Калініна. Вёска Літоўшчына таксама ўвайшла ў склад Мярэцкіх. Разам з будаўніцтвам жылля ў гаспадарцы актыўна вялося будаўніцтва сацыяльна-бытавых устаноў. 

 

 

1Менавіта ў 50-я гады ХХ ст. метадам “народнай будоўлі” быў узведзены шыкоўны двухпавярховы клуб. На першым паверсе левага крыла была глядзельная зала на 300 пасадачных месцаў. У правым крыле выдзелілі вялікае памяшканне для бібліятэкі. На другім паверсе – пакоі для супрацоўнікаў і аматарскіх калектываў. Наваселле адбылося прыкладна ў 1955 годзе.

 

12Загадчыкам Мярэцкаўскага сельскага клуба і бібліятэкі працавала Максак Яўгенія (1-2 гады). Чытачамі лічыліся 230 калгаснікаў.

 

 

 

 

 

2

   УМАЦОЎВАЦЬ МАТЭРЫЯЛЬНУЮ БАЗУ КУЛЬТАСВЕТУСТАНОЎ

 XII Пленум ЦК КПБ, які абмяркоўваў пытанне аб стане і мерах паляпшэння культурна-асветнай работы ў рэспубліцы ўказаў, каб узняць узровень работы ўстаноў культуры, неабходна перш за ўсё ўмацаваць іх матэрыяльную базу.

Любая ўстанова культуры, размешчаная ў калгасным клубе, служыць адзінай мэце — забеспячэнню культурных патрэб калгаснікаў. Такая ўстанова прызначана для калгаснікаў, і праўленні арцелей павінны аказваць усялякую дапамогу ў стварэнні там неабходных умоў.

Правільна разумеюць сваю ролю праўленні сельгасарцелей «Перамога» (Пятроўшчына), «Зара» (Капыльшчына), імя Калініна (Мярэцкія), «Бальшавік», «За Радзіму» (Удзела), імя Сталіна і другія.  Клубныя памяшканні тут адрамантаваны, у бібліятэках зімой цёпла, утульна. Для клубаў за сродкі культфонда набыты баяны, радыёлы, сцэнічныя касцюмы для ўдзельнікаў сададзейнасці, мэбля, наглядная агітацыя.     ... ”  А. КАЛОДЗІЧ, загадчык аддзела // Сцяг камунізма.- 1959.- 15 кастр.  

 

На змену Максак Я. прыйшла працаваць Дзевятоўская Ганна Уладзіміраўна. Адказвала за стан клубнай і бібліятэчнай работы яна з 1960 па 1978 гг. Паказаўшы сябе здольным арганізатарам, адказным спецыялістам, Ганна Уладзіміраўна была пераведзена ў Глыбокае на пасаду дырэктара кінатэатра “Радзіма”. 

1977-1978 гады былі часам, калі па ўсяму Савецкаму Саюзу вялася цэнтралізацыя бібліятэк. Бібліятэкі раёна аб’ядноўваліся ў сістэму з адзіным кіраваннем, фондам і камплектаваннем. Мярэцкаўская сельская бібліятэка стала філіялам №27 Глыбоцкай ЦБС.

Хто працаваў падчас цэнтралізацыі знайсці не ўдалося. Работа бібліятэкара складаная, патрабуе асаблівага характару: агульнага кругагляду, камунікабельнасці, цікаўнасці, цярплівасці, скурпулёзнасці, артыстычнасці і іншых якасцей. Спалучаць ў сабе іх можа не кожны. У 70- 80-я гады бібліятэкарамі працавалі Грыцкевіч В.Я. (жнівень 1978 – жнівень 1979, звольнілася ў сувязі са зменай  месцажыхарства). На яе месца прыйшла выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Крупская Таісія Канстанцінаўна, якую змяніла таксама выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Маршына Галіна Якоўлеўна (жнівень-лістапад 1981 г.) Конце(?) Наталля Рычардаўна, Рудак Вольга Аляксандраўна, Пахілка (Фенько) З.П. (06.1983-06.1984), Дзягілева Вольга Віктараўна (08.1984-...), Кавалёнак Ганна Станіславаўна (1985-1987), Мальгін О.В. (1985-1986), Карпук Лілія Міхайлаўна (11.1985-1986), Стоцік Надзея Мікалаеўна (1986),  Кравец Л.Ф., Сідарава В.І. і іншыя прайшлі праз шматлікія загады дырэктара Глыбоцкай ЦБС аб прыёме і звальненні. Відавочна, што работнікі затрымліваліся не надоўга.

13

У 1988 годзе ў зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзіла 6 вёсак - Мярэцкія, Дзегцяры, Забелле, Кашталянаўшчына, Пятроўшчына, Петрунова, дзе пражывала 782 жыхары. З іх чытачамі з’яўляліся 520, у т.л. 110 – школьнікі.

Канец 80-х гадоў стаў больш спрыяльным для Мярэцкаўскай бібліятэкі ў кадравым плане. У бібліятэку на працу сталі прыходзіць спецыялісты бібліятэчнай справы. 

 

 

Bazyluk G. 11 Бібліятэка стала першым месцам для выпускніцы Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікум імя А.С.Пушкіна Базылюк Галіны Леанідаўны (1982 - 1984), якая далейшае жыццё з 1989 г. прысвяціла бібліятэчна справе ў Ломашах.

Федаровіч Н.В. (жонка ваеннаслужачага) працавала ў  1989-1992 гадах.

З 1992 па 1995 гг. абслугоўвала насельніцтва кнігай малады спецыяліст Інна Канстанцінаўна Гаравая, якаяGorovaya I. ў далейшым перайшла на працу ў Глыбоцкую ЦРБ. 

 

 

 

 

Daylidenok A. З 1995 па 2006 гг. сустракала за бібліятэчнай кафедрай  сваіх аднавяскоўцаў  Алла Геогіеўна Дайлідзёнак. Бібліятэчнай адукацыі яна не мела, але была камунікабельнай, адкрытай, бібліятэка стала цэнтрам зносін для жыхароў вёскі Мярэцкія.

 

 

 

 

 

 

 

Schasnaya K. У студзені 2006 г. ў бібліятэку прыйшла працаваць Крысціна Францаўна Счасная.

У 2006 годзе калгас імя Калініна ўвайшоў у  ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка”, вёска Мярэцкія стала аграгарадком. На момант арганізацыі аграгарадка (2007) бібліятэка мела 460 карыстальнікаў, кніжны фонд на 2006 г. складаў 5061экз. Адміністрацыя ААТ знаходзілася ў вёсцы Марцыбыліна. Таму кіраўніцтва аддзела культуры запланавала размясціць бібліятэку ў будынку Марцыбылінскага культурна-спартыўнага цэнтра. З гэтай нагоды Мярэцкаўская бібліятэка была перайменавана ў Марцыбылінскую.  А сам будынак Мярэцкаўскага клуба і бібліятэкі знеслі, фундамент зруйнавалі.

  

 

3

Але жыццё планы змяніла, бібліятэку ў 2007 г. перавялі ў будынак былой канторы калгаса імя Калініна. На той час у ім  месціліся разам аграномы гаспадаркі, фірменны магазін птушкафабрыкі, комплексны прыёмны пункт камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва, быў устаноўлены банкамат ААТ “АСБ Беларусбанк”. 

Бібліятэцы выдзелілі пакой плошчай 50 м.²  Як бібліятэка аграгарадка ў 2007 г. установа атрымала камп’ютар і, адпаведна, пашырыла спектр платных  паслуг. Іх стала 14 відаў.

Па пэўных экнамічных праблемах з 2017 года бібліятэка не мае электрычнасці і не ацяпляецца.

На пачатак 2019 года бібліятэка застался адзінай функцыяніруючай установай ў будынку. Яна мае 530 чытачоў і  9014 экз. дакументаў. 

У 2011 г. пры бібліятэцы працаваў дзіцячы клуб “Благовест”, які наведвалі вучні Мярэцкаўскай базавай школы-садка.

Бібліятэкай праводзяцца мерапрыемствы рознай тэматыкі. Ладзяцца выставы мясцовага мастака Цімашэнкава В.П.,  сустрэчы з пісьменнікамі. Сумесна з паэткай, і Зінкевіч Г.Б., членам “Саюза пісьменнікаў Беларусі”, Мярэцкаўскай дзіцячы сад–базавай школай распрацоўваюцца арт-праекты.

45679

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

110. Счасная Крысціна Францаўна за добрасумленную і творчую працу неаднаразова адзначалася кіраўніцтвам:

  • Граматай Глыбоцкага аддзела культуры (2005, 2006, 2016)
  • Граматай Віцебскага абласнога упраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі з нагоды 50-годдзя (2018)
  • Граматай Глыбоцкага аддзела культуры і грашовай прэміяй за перамогу ў  намінацыі “Лепшы арганізатар платных паслуг” па выніках (2010)
  • Граматай Глыбоцкага аддзела культуры і грашовай прэміяй за перамогу ў  намінацыі “Лепшая бібліятэка” (2012) 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 21

Учора 79

За тыдзень 362

За месяц 2087

Усяго 29747

Перыяд:

2018-01-01 - 2019-11-21

Зарэгістравалася: 149