:

Дзень роднай мовы ў Шунеўскай сельскай бібліятэцы

dgjh

 

21 лютага адзначаўся сусветны Дзень роднай мовы. З мэтай паглыблення ведаў роднай мовы, заахвочвання да размовы на беларускай мове, выхоўвання павагі і цікавасці да ўсяго беларускага  Шунеўская  бібліятэка таксама далучылася да гэтага свята і правяла акцыю “Гавары са мной па-беларуску!”DSCF2630

Маляўнічы надпіс з паведамленнем пра акцыю, запрашаў чытачоў размаўляць па-беларуску. Бібліятэкары таксама стараліся сачыць за сваёй размовай, імкнуліся, каб гаворка была правільнай і без памылак. Атрымлівалася  ва ўсіх па-рознаму, камусьці замінала звыклая “трасянка”, хтосьці не ведаў, як правільна выказаць тую ці іншую думку, а для некаторых такая прапанова не выклікала ніякіх цяжкасцей.IMG 20190220 125549

Наведвальнікам бібліятэкі ў гэты дзень прапаноўваліся тры заданні: пераклад слоў  з рускай мовы на беларускую і наадварот, а таксама растлумачыць сэнс слоў, якія рэдка ўжываюцца: груца, шамкі, чмут, гіль, сярпянка, акавіта, твань, гутнік, салапяка і інш. Для тых, хто сутыкнуўся з цяжкасцямі пры выкананні гэтага задання, а іх было большасць, былі падрыхтаваны тлумачальныя слоўнікі беларускай мовы, у якіх можна было знайсці дакладныя адказы.

А тыя, хто рызыкнуў паспрабаваць сябе ў перакладзе з рускай мовы на беларускую і наадварот, пры правільных адказах маглі разлічваць на кубачак духмянай гарбаты з цукеркамі ў якасці ўзнагароды.DSCF2636DSCF2639

У акцыі прынялі ўдзел 23 чалавекі. Як вынік, можна сказаць, што цікавасць да роднай мовы ёсць у кожнага, многія ведаюць, любяць і размаўляюць на беларускай мове, чытаюць творы беларускіх аўтараў. Удзельнікі акцыі  падтрымалі заклік бібліятэкараў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.IMG 20190222 091709DSCF2640DSCF2643

   

 

 

 

 

 

 

 

25 лютага 2019 г.        Заг. бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 16

Учора 41

За тыдзень 96

За месяц 275

Усяго 40916

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-08

Зарэгістравалася: 177