:

Дзень роднай мовы ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

01 SAM 3553

 

 

 

 

SAM 3549У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Гэты дзень быў асабліва адзначаны ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы. Для наведвальнікаў была падрыхтавана выстава “Чытаем на роднай мове”.

Дзеці і дарослыя змаглі паспрабаваць сябе ў веданні роднай мовы ў 

SAM 3558гульнях і віктарынах, моўным лато “Багата, ты роднае слова”, адгадаць крыжаванкі і г. д.

Нашы чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай-крыжаванкай “Любі, шануй, ведай роднае слова!”, якая ўключала наступныя раздзелы: “Падарожжа ў гісторыю роднага слова”, “Займальнае літаратуразнаўства”, “Сустрэча з казкай”, “І песню родную люблю”, “Вучымся пісаць вершы”. Гэты занятак выклікаў у дзяцей сапраўдны інтарэс і жаданне лепш ведаць родную мову. Таксама былі прапанаваны перыядычныя выданні, якія змяшчалі разнастайныя заданні: рэбусы, загадкі, крыжаванкі і інш.  

SAM 3561У гэты дзень бібліятэку наведалі слухачы рэспубліканскіх курсаў “Мова Нанова” з выкладчыкам Дашкевіч Ганнай Усцінаўнай. Для іх было падрыхтавана мерапрыемства  - моўны калейдаскоп “Матчына мова: ззяе вясёлкай кожнае слова”, дзе мы  яшчэ раз успомнілі  гістарычны шлях нашай мовы, паслухалі цудоўныя вершы на нашай мілагучнай мове, даведаліся аб цікавых фактах з жыцця беларускага слова.

 

 

 Для малодшчых чытачоў праводзілася гучнае чытанне “Гучы, мая родная мова!”, дзе  дзеці с задавальненнем чыталі па чарзе творы беларускіх аўтараў: Я.Коласа, Я. Купала, В. Віткі, А. Жыгунова і інш. Асабліва прыемна было слухаць вершы, якія рабяты чыталі на памяць.

SAM 3555SAM 3554SAM 3544Удзельнікі свята атрымалі памятныя знакі “Родная мова – модная мова”, “Размаўляй со мной па- беларуску”, а самыя актыўная – буклеты “Дамашнія ўрокі роднай мовы”.

 У гэты дзень асаблівая ўвага была нададзена кнігам  на роднай мове.

 

SAM 3551SAM 3550

 

 

 

Трапук М. Г., гал. бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі

22 лютага 2019 г.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 15

Учора 41

За тыдзень 95

За месяц 274

Усяго 40915

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-08

Зарэгістравалася: 177