Выстава "Там на крыжах трымаюцца аблокі"

01 image 7

image 10

20 снежня ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы "Там на крыжах трымаюцца аблокі". Выстава прысвечана  храмам нашага раёна, якія ў 2018 годзе адзначылі юбілеі. 

image 6Беразвецкі базыліянскі кляштар. Гісторыя гэтай святыні пачалася 380 гадоў таму назад, калі кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV зацвердзіў тастамент (духоўнае завяшчанне адносна прызначэння нашчадкаў) Язэпа Корсака, у якім ён завяшчаў частку сваіх уладанняў для кляштара манахам-базыльянам у Беразвеччы.

Кляштар на працягу стагоддзяў быў цэнтрам каталіцкага, затым праваслаўнага прыходаў, адукацыйным цэнтрам Дзісненскага павету. Сваёю прыгажосцю ён зачароўваў фатографаў і мастакоў.

image 30Чорна-белыя фотаздымкі Першай сусветнай вайны, "за польскім часам", пасля Вялікай Айчыннай вайны, паказваюць, як мяняўся сам будынак у залежнасці ад канфесіі, матэрыяльных сродкаў, пануючай улады.

Выклікаюць цікавасць малавядомыя здымкі канца 1919 - пачатку 1920 гг., аэраздымкі рэшткаў беразвецкага лагера ваеннапалонных, знятыя нямецкай паветранай разведкай 5 ліпеня 1944 года. 

Работы мінскага архітэктар Аляксандр Невара, з устаўленымі З-D мадэлямі храма, дазваляюць убачыць, як бы выглядаў кляштар, каб яго не пасцігнула разбурэнне. 

Прадстаўлены Беразвецкі кляштар і ў жывапісных творах - рэпрадукцыях карцін нашых землякоў - Язэпа Драздовіча (рэпрадукцыі прадставіла Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук), Эдуарда Мацюшонка і Віктара Арочкі. 

J.Kalbasich 9Сярод дакументаў - атэстат аб заканчэнні Беразвецкай другакласнай настаўніцкай жаночай школы, спісы людзей, што знаходзіліся ў беразвецкай турме ў 1939 – 1941 гадах і загінулі на “Дарозе смерці” пад Улай.

Ініцыятарам выставы стаў Юры Калбасіч, выкладчык мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча, мясцовы краязнаўца. 

image 7

Калі маеце жаданне вельмі коратка пазнаёміцца з фактамі гісторыі базыльянскага кляштара - клікайце па ссылцы  https://westki.info/blogs/23367/u-glybockim-kascyole-svyatoy-troycy-adkrylasya-vystava-prysvechanaya-gistoryi

 

 

 

image 11

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Кавалі. Драўляны храм у 2018 г. адзначыў 270 год са дня свайго заснавання. 

Аб гісторыі гэтага помніка драўлянага дойлідства, паведаў яго настаяцель а.Мікалай. Царква некалі належала Глыбоцкім кармелітам, аб чым пісаў у сваёй кнізе "Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісенскага і Вілейскага павета ў Віленскай губерні" 1896 г. А. Сапуноў: «Цяперашні Кавальскі храм пабудаваны ў 1748 годзе Глыбоцкім кармелітамі ....» Праз некалькі гадоў касцёл становіцца уніяцкай царквой, затым праваслаўным храмам. Было ўсталявана прастольнае свята - Дзень Успення Святой Ганны - 25 жніўня.

image 20Распавёў а.Мікалай аб святарах, служках і святарскіх дынастыях Аўсіевічаў, Палякоў, якія неслі службу ў храме. Па сённяшні дзень храм не мае электрычнасці, што надае яму некую першабытнасць. Але, як казаў а.Мікалай, "храм напаўняецца жывым цяплом праз шчырыя малітвы прыхажан і агеньчыкі надзеі, што запальваюць веруючыя..." 

Шматлікія фотаздымкі самой царквы, момантаў службы ў храме, святкавання Дня Успення Святой Ганны прадстаўлены з асабістых архіваў краязнаўцы, былой настаўніцы Абрубскай СШ, Таццянай Мікалаеўнай Жук, свяшчэннаслужыцеляў а.Міхаіла (Каляды), а.Мікалая (Войтава), глыбоцкіх фатографаў Міхаіла Тарасёнка і Дзмітрыя Шудзеля. 

image 16На выставе прадстаўлена літаратура, якая дазволіць зацікаўленым пашырыць веды аб гісторыі нашых святынь.

Спадзямся, што агеньчыкі веры і надзеі, якія жывуць у душах і сэрцах нашых жыхароў, прывядуць іх да разумення неабходнасці ведання мінулага нашай радзімы.

Запрашаем усіх у бібліятэку пазнаёміцца з выставай "Там на крыжах трымаюцца аблокі"!

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 23

За тыдзень 19

За месяц 1357

Усяго 40594

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-03-30

Зарэгістравалася: 173