Сустрэча з Язэпам Квачом адбылася ў Глыбоцкай бібліятэцы

01 mE MiiuvCgcДаўно ўжо Глыбоцкая раённая бібліятэка не чула гармоніка! Гукі музыкі раздаваліся на ўвесь будынак і надавалі вясёлы настрой! 

 

А падарыў такую радасць госць бібліятэкі, наш зямляк - Язэп Квач. У Год малой радзімы сябры бібліятэкі мелі магчымасць пазнанёміцца з яшчэ адным таленавітым ураджэнцам Глыбоччыны!

Язэп нарадзіўся ў вёсцы Квачы. Пасля заканчэння інстытута лёс закінуў маладога спецыяліста ў Шаркаўшчынскі раён, вёску Жукоўшчына, дзе ён спачатку працаваў інжынерам у мясцовым калгасе, потым настаўнікам у колішняй школе. А зараз Язэп - сапраўдная апора састарэлым жыхарам-аднавяскоўцам, ён не проста работнік сацыяльнай службы, а чалавек з "залатымі рукамі", які выручае ва ўсіх праблемах! За гэта шчыра дзякуюць яму аднавяскоўцы.

Але перад намі Язэп прадстаў як цікавы чалавек: самадзейны паэт і гарманіст, гумарыст і артыст, заўзяты краязнаўца і шчыры прыхільнік беларускай мовы. Язэп прэзентаваў удзельнікам вечарыны выданні сваіх вершаў, апавяданняў, замалёвак.

2017. 104 с. 12017. 104 с. 2Кнігу "Квачы Квачамі" на 104-х старонках аўтар прысвячае "Роднай Зямлі, што ўзгадавала, усім землякам-квачоўцам, тым што жывуць у роднай вёсцы і тым, што адышлі навечна". Героі ўспамінаў і замалёвак - дзядзька Яўген (Квач),  Сашка Ермаковіч, Паўліна Адамовічава, Асяненка Сцяпан Юльянавіч і многія іншыя...

Складана аднесці кнігу да нейкага жанру - краязнаўчая, філасофская або мастацкая. У ёй цесна пераплецены імёны землякоў і апісанне іх вясковага быту, назвы навакольных мясцін, роды і мянушкі, успаміны пра вясковыя вяселлі і танцы, святкаванне Купалля...  Усё тое, што калісьці было яркім жыццём. 

2016. 56 с. 1Вершаваны зборнік "Я вас люблю", выдадзены пад псеўданімам Язэп Братка, раскрывае паэтычную душу нашага земляка і яго шчырае перажыванне за вёску і вяскоўцаў, за мову  і краіну. Хай праз  недасканалыя, але шчырыя паэтычныя радкі, аўтар паказвае не толькі любоў да сям'і, вёскі, прыроды, але і занатоўвае навек імёны сваіх аднавяскоўцаў, якія сваімі лёсам, жыццём і  працай на зямлі сцвярджалі любоў да малой радзімы. Верш "Не косіць Венька Абалонь" гучыць як рэквіем Айчыне, якая  штогод пусцее і зарастае хмызняком. 

 

 

 2016. 64 с. 1

2016. 64 с. 2Зборнік "Падзісненскія прыпеўкі" змяшчае больш 600 прыпевак, сабраных аўтарам на тэрыторыі Шаркаўшчынскага, Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў. Мясцовыя і запазычаныя, даўнейшыя і сучасныя, яны сталі неад'емнай часткай песеннай творчасці жыхароў колішняй Дзісненшчыны.

Упрыгожваннем вечарыны стала радавое дрэва, якое вышылі разам Язэп са сваім сынам пад чулым кіраваннем любай супругі Таццяны. На дрэве прадстаўлены пяць пакаленняў роду Квачоў з Квачоў і роду Кананцоў з Ровенскай вобласці Украіны.

 

IMG d95716759d2bf65f807dd60f6ae82ee1 VСустрэча з Язэпам Квачом атрымалася вельмі цеплай.

Было прыемна, што на ёй прысутнічала і маці Язэпа - Вера Генрыкаўна.

IMG 34ee99965f68a0a942ffb9dc42d5135b V

 

 Маючы паважаны ўзрост - 89 год, ёй было вельмі прыемна бачыць, які здольны яе сын, які гонар яна мае, вырасціўшы такога чалавека!  

 

 

IMG 044bab9904de8ba164c50a0f34c9f973 VДобрыя словы ў адрас героя выказвалі яго сябры і добрыя знаёмыя П.С.Нікіцін, Д.Л.Ермаковіч, К.І.Шаура. 

Гармонік і песні гучалі на працягу ўсёй вечарыны і было адчуванне, што ўсе прысутныя вярнуліся ў час сваёй маладосці, калі ўвесь народ быў заадно... 

Шчыра дзякуем Язэпу Квачу, яго маці Веры Генрыкаўне за тыя светлыя і неверагодна цеплыя гадзіны, якія яны пасвяцілі нам! Здароўя вам, шаноўныя!

 

IMG 59f2a6060c6f4fbec910713d7212bab2 VIMG a727466964ace8fd125cbcd28a146118 V

 

 

Юркевіч Ж.Б., гал. бібліятэкар чытальнай залы Глыбоцкай ЦРБ,

26 лістапада 2018 г.

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 18

Учора 22

За тыдзень 126

За месяц 170

Усяго 45823

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-07

Зарэгістравалася: 182