"Хараство глыбоцкіх прыгажунь"

 00 01 19

 

 

 

 

DSC 5726Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна - надзейны і верны сябар Бібліятэкі сямейнага чытання. Не аднойчы ўзорны тэатр моды "Аліса" браў удзел у праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў, у тым ліку Бібліяночы.

Падчас размвы з кіраўніком ансамбля вызначылася,  што наведвальнікі  Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна ўдзельнічалі ў пошукова-даследчым праекце  “Хараство глыбоцкіх прыгажунь”.

Праект глыбачану намінацыі “Традыцыйная лялька” заняў І-е месца на абласным узроўні і ІІІ-е месца на рэспубліканскім.  

Удзельнікі атрымалі дыплом Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. 

Аўтарамі калектыўнага праекту “Лялькі глыбоцкіх дзяўчат” былі члены аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўны 22DSC 5729дызайн” Шышко Анжэла і Вайцяховіч Паліна (кіраўнік аб'яднання Пачкоўская Ірына Ўладзіміраўна),  Атопкіна Юлія, Морхат Сняжана і  Бабіч Мірына, удзельнікі тэатра моды “Аліса” пад кіраўніцтвам Шпакавай Аксаны АндрэеўныЦяліца Анастасія, удзельніца аб’яднання па інтарэсах “Папяровае мадэляванне” (кіраўнік Ствол Марыя Казіміраўна),  Рудак Дар’я, удзельніца аб’яднання па інтарэсах “Майстар і майстрыца” (кіраўнік Касцюк Таццяна Лявонцьеўна) удзельніца  аб’яднання па інтарэсах “Эцюд”  Шабан Кацярына (кіраўнік аб'яднання Кісель Марыя Валянцінаўна)Праект  ажыццяўляўся ў  творчым тандэме навучэнцаў, педагогаў і бацькоў. 

IMG 20180920 184714

Праект рэалізоўваўся па састаўленаму плану. Удзел у такім праекце стаў важным для навучэнцаў у плане выхавання на нацыянальных традыцыях, знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам, касцюмам глыбоцкага строю. Вялікую колькасць часу работы у праекце надзялялася знаёмству з беларускай народнай цацкай, больш за усё – лялькай. Працуючы з архіўнымі матэрыяламі, кожны ўдзельнік праекта знайшоў для сябе шмат новага і карыснага пра гісторыю сваёй краіны і сваёй малой Радзімы. Вельмі пазнавальнымі сталі экскурсіі ў Дом рамёстваў, гарадскі цэнтр культуры ў горадзе Глыбокае. Добры вопыт атрымалі гурткоўцы ў пошукова-даследчай, а таксама ў праектнай дзейнасці. Атрыманы вопыт кожнаму з іх спатрабіцца ў далейшай вучэбнай дзейнасці.

Вельмі цікавай стаў творчы бок працы, бо ў ёй трэба было аб’яднаць увесь сабраны матэрыял, выбраць неабходны, важнейшы, адаптаваць да сябе і потым увасобіць у выкананні лялек у адзенні глыбоцкага строю.

Вялікую цікавасць да дадзенага праекта праявілі бацькі. Стаўшы удзельнікамі праекту, кожны з іх, нібыта вяртаўся у сваё дзяцінства. На сямейных сустрэчах мы пачулі шмат цікавых гісторый пра любімыя цацкі і лялькі. Цёплай і ўтульнай была забаўляльная праграма “Песні нашых бабуль і дзядуль”. Калі дзеці бачаць пераемнасць пакаленняў у вывучанні гісторыі свайго краю, гэта адыгрывае вялікую ролю не толькі у сямейным выхаванні, але і патрыятычным, маральным, духоўным…

Супрацоўнічаючы ў рэалізацыі праекта з Глыбоцкай раённай бібліятэкай, Глыбоцкім Домам рамёстваў, Гарадскім image 50цэнтрам культуры, установамі адукацыі г. Глыбокае, Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеям, навучэнцы атрымалі добры прыклад таму, як трэба любіць і шанаваць сваю гісторыю, традыцыі. Кожны з дзяцей бачыў з якім натхненнем, любоўю дарослыя распавядалі пра музейныя экспанаты, пра культуру, побыт, пра гісторыю беларускай кухні, касцюма і інш. А дарослыя, у сваю чаргу, бачылі недпаддзельную цікавасць дзяцей да гэтай тэмы.

Вельмі цікавым быў творчы праект яшчэ і тым, што яго ўдзельнікі павінны былі ўвасобіць усе тыя маленькія дэталі касцюма глыбоцкага строю, якія яшчэ нідзе не дэманстраваліся, тое, што знайшлі самі. Гэтай вынаходкай для дзяцей стаў касцюм, размалёваны па матывах творчасці Язэпа Драздовіча. Язэп Драздовіч лічыцца знакамітым земляком глыбачан. Ён у свой час вандраваў ад вёскі да вёскі і маляваў свае так званыя “маляванкі”-дываны. Мала хто ведаў, што прыгажуні яго часоў таксама ўпрыгожвалі сваё адзенне “маляванкамі”. 

image 51Такім чынам, працуючы ў праекце можна адказаць, што сёння вывучаць гісторыю сваёй краіны, сваёй малой Радзімы цікава і неабходна для падрастаючага пакалення.

Дзяўчаты разам з кіраўнікамі гурткоў і аб'яданняў правялі значную работу па вучэнню гісторыі ўзнікнення лялькі, у тым ліку беларускай, праз вывучэнне літаратуры даведаліся. як апраналіся нашы продкі ў розныя часы, вывучылі народныя касцюмы Віцебскай губерні, пазнаёміліся з выставай "Народныя касцюмы заходняй Віцебшчыны".

Па вывучаных матэрыялах тэатр моды «Аліса» правёў адкрыты занятак на тэму: "Традыцыі і звычаі беларускага народа”.  А юныя майстрыхі прынялі ўдзел у стварэнні глыбоцкай лялькі. 

Прапануем усім умеліцам майстар-клас па вырабу глыбоцкіх прыгажунь ад Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна.

А ад сябе жадаем супрацоўнікам і навучэнцам Цэнтра - творчасці, натхнення, новых праектаў і перамог! 

26 лістапада 2018 г.

1 2 3 4 5 6 7

8 9 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20  

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 23

За тыдзень 19

За месяц 1357

Усяго 40594

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-03-30

Зарэгістравалася: 173