Віншуем Дар'ю Ананьеўну Бельскую з юбілеем!

01 Belskaya Darya 1Павіншуйце Дар'ю Ананьеўну Бельскую з юбілеем! 

Belskaya Darya 986 лістапада адзначае сваё 70 годдзе Дарья БЕЛЬСКАЯ , член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (2001). Пасля заканчэння сярэдняй школы г. Глыбокае паступіла ў Сухонскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча. У1970-92 гг. працавала лабарантам Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната. У1993-2007 гг. яна кіраўнік гуртка аплікацыі саломкай Глыбоцкага раённага Дома рамёстваў.

Майстэрствам саломапляцення авалодала самастойна, мае больш за 100 вучняў. У яе калекцыі вялікая колькасць выставачных работ. Майстар – удзельніца раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў і фестываляў народнага мастацтва і прызёрка абласнога конкурсу саломапляцення “Папараць-кветка” (г.Віцебск, 2004).

Belskaya Darya 1Яна дыпламат міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”. Дар’я Ананьеўна даўно на заслужаным адпачынку, але займаецца сваёй любімай справай. Яе вырабы можна ўбачыць на раённых святах.

Віншуем Дар’ю Ананьеўну з юбілеем! Жадаем моцнага здароўя, шчасця і жыццёвых радасцяў. Пастаянна знаходзіць усё новыя крыніцы натхнення, ствараць прыгожыя і цікавыя творы, ганарыцца сваімі перамогамі і здзіўляць усіх вакол сваім цудоўным майстэрствам.

Л.М.Татарчук, заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ,

5 лістапада 2018 г.

Пошук па сайту

:

000538 14416

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

 

Счетчик посещений

Сёння 66

Учора 54

За тыдзень 221

За месяц 733

Усяго 11590

Перыяд:

2018-01-01 - 2018-11-15

Зарэгістравалася: 128