Гадзіна мастацтва ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

TV Spradchyna

 У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджанне клуба “Ровесник ”. Гадзіна мастацтва  “Душа народа ў яго традыцыях” прысвячалася  нематэрыяльным каштоўнасцям Беларусі наогул, а таксама Глыбоцкага краю.

Нематэрыяльная культура – тое, што адрознівае кожны народ, насельніцтва, рэгіён, тое, што характарызуе самасвядомасць нацыі.
У Глыбоцкім раёне шмат зроблена па вывучэнні фальклору, адраджаюцца абрады.
Так, тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «масляны баран» ў вёсцы Мацюкова - гэта тэхналогія прыгатавання хатняга масла і яго эстэтычнага афармлення ў выглядзе барана па традыцыйнай рэцэптуры, характэрнай для кухні мясцовай сельскай абшчыны.
Традыцыйнай тэхналогіяй выпечкі жытняга хлеба валодае жыхарка вёскі Дзеркаўшчына Сцепаніда Лупач.

Штогод на свята Спасланне Святога Духа на апосталаў жыхары вёскі Папшычы збіраюцца разам, каб здзейсніць абрад - несці намётку.
“Клёцкі з душамі” – страва, распаўсюджаная на захадзе Віцебскай вобласці, у тым ліку і на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Назву страва атрымала ад начынкі, якая змешчана ў сярэдзіне клёцкі і называецца “душой”.
Традыцыйным з'яўляецца і  мастацтва маляваных дываноў у  беларускім  Паазер’і. Маляваныя дываны на тканіне (маляваныя дываны, маляванкi) былі шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі пачынаючы з канца XIX стагоддзя, але найбольшай папулярнасцю яны карысталіся ў 20 - 50-я гады мінулага стагоддзя. Дываны – від народнай размалёўкі, прызначаліся для ўпрыгожвання вясковага  жылля. На Глыбоччыне распаўсюджаны  былі дываны Язэпа Драздовіча.
Пад час мерапрыемства прысутным  было прапанавана намаляваць маленькія дыванкі.
Глыбоччына — унікальны рэгіён, трэба вывучаць сваю спадчыну, любіць і ведаць яе.  12.10.2018 г.IMG 5153IMG 5157IMG 5134IMG 5141

Пошук па сайту

:

000538 14416

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

 

Счетчик посещений

Сёння 71

Учора 65

За тыдзень 200

За месяц 791

Усяго 13315

Перыяд:

2018-01-01 - 2018-12-12

Зарэгістравалася: 132