Да 130-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча....

67 mesyachnaya noch 1937

 

drozd 2  13  кастрычніка спаўняецца 130 год з дня нараджэння Язэпа ДРАЗДОВІЧА, беларускага  мастака, графіка, пісьменніка, этнографа.

 Нарадзіўся Язэп у 1888 годзе ў  засценку Пунькі Дзісненскага павету ( зараз Глыбоцкі р-н) ў сям’і збяднелага шляхціца-арандатара. Сям’я Язэпа, у якой акрамя яго было пяцёра дзяцей, рана згубіла бацьку і была вымушана змяніць нямала месцаў жыхарства, арандуючы чужую зямлю.  Вучобу Язэп пачаў у Дзісенскай гімназіі, а ў 1906 годзе пераехаў у Вільню, дзе паступіў у мастацкую школу. У 1910-14 гг.. служыў у арміі, у 1-ю сусветную вайну ваяваў на Заходнім фронце. Пасля звальнення з арміі з-за стану здароўя жыў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля в. Германавічы. У 1919-20 гады працаваў  мастаком –дэкаратарам  у Беларускім дзяржаўным тэатры; у 1919 арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка», якое адчыняла школы, аматарскі тэатр, бібліятэку; выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі, супрацоўнічаў з літаратурнымі выдавецтвамі як ілюстратар. Пасля вяртання на Дзісеншчыну, якая паводле Рыжскага дагавора 1921 г. адышла да Польшчы, у 1921-22 гадах  спрабаваў арганізаваць на радзіме беларускія школы. У 1924-26 г. выкладаў маляванне ў Глыбоцкай польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з ТБШ. Працаваў у Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. У 1926-27 супрацоўнічаў у сатырычным часопісе «Маланка». У 1927г.  заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў маляванне ў беларускай гімназіі ў Навагрудку, вёў работу па збору экспанатаў для Віленскага беларускага музея.  Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і ў 1940-41 гады працаваў настаўнікам малявання і батанікі ў Глыбокім і Лужках.

     Пасля вайны хадзіў ад вёскі да вёскі па роднай Дзісеншчыне і зарабляў капейчыну на хлеб і фарбы маляваннем дываноў і карцін. Шмат карцін прысвяціў космасу. У сваіх графічных і жывапісных работах Язэп Драздовіч распрацоўваў тры касмічныя тэмы: “Жыццё на Месяцы”, “Жыццё на Марсе” , і “Жыццё на Сатурне”. У яго было сваё, па-зямному рэалістычнае, бачанне касмічнага жыцця. Аўтар навукова-папулярнай брашуры па астраноміі «Нябесныя бегі» (1931). Кола інтарэсаў Я. Драздовіча было шырокім: гісторыя роднага краю, археалогія, этнаграфія, літаратура, астраномія. Ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку Дзісеншчыны і Піншчыны. Апошнія гады працаваў як народны дэкаратар. Памёр у г.п. Падсвілле. Пахаваны ў в. Ліпляны, на магіле пастаўлены помнік.

   Глыбачане  шануюць памяць пра знакамітага земляка.    У г. Глыбокае на Алеі знакамітых землякоў  устаноўлены  яго бюст, у Падсвільскай сярэдняй школе працуе музей ім. Я.Драздовіча. Яго імя носіць мастацкая школа г. Глыбокае. Дываны, намаляваныя мастаком,  можна ўбачыць у гісторыка – этнаграфічным музеі. У раённым Доме рамёстваў працуе паслядоўнік  яго справы - народны майстар Беларусі Святлана Скавырка, якая малюе прыгожыя дываны і дэманструе іх не толькі  на абласных і рэспубліканскіх выставах, але і за мяжой. 

       А бібліятэкары ДУК “Глыбоцкая ЦБС” назапасілі шмат інфармацыі пра  жыццёвы і творчы шлях вядомага земляка і   імкнуцца данесці  яе сваім карыстальнікам.

яяяeУ гонар юбілея вядомага земляка афармляюцца паліцы, праводзяцца мерапрыемствы. У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі аформлена кніжная паліца “Дзівосны свет Яэпа Драздовіча”, а на прыканцы кастрычніка адбудзецца вечар-сустрэча з народным майстрам Беларусі Святланай Скавырка і ўдзельнікамі плэнэра, які прайшоў у Ліплянях і быў прысвечаны юбілею  Я.Драздовіча.  

Бібіятэкары Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы аформілі выставу-партрэт “Шлях да сваёй зоркі” і сумесна з супрацоўнікамі і выхаванцамі мастацкай школы ім. Я.Драздовіча рыхтуюць відэа-прэзентацыю “Мастак і пясняр роднага краю”.33image

 

Пройдуць гадзіны мастацтва “Шляхамі Язэпа Драздовіча” у Дзеркаўшчынскай, Запрудскай, Марцыбылінскай, Мнюцкай і Падсвільскай дзіцячай бібліятэках, урокі выдатнай асобы “Жыццё з талентам у душы” – у Шунеўскай і Удзелаўскай, урок знаёмства “След вялікага жыцця” – у Карабоўскай, краязнаўчая гадзіна “Рамантычны вандроўнік” – у Псуеўскай, вернісаж жыцця  “Я.Драздовіч і яго фантастычныя сны” – у Прошкаўскай бібліятэцы. Бібліятэкар Азярэцкай бібліятэкі-музея этнаграфіі падрыхтавала краязнаўча-мастацкую гадзіну “Як многа гавораць імёны такія”, дзе раскажа пра знакамітых землякоў -  Я.Драздовіча,  В.Ластоўскага, Т.Даленга-Мастовіча, юбілей якіх адзначаем у гэтым годзе.

      Бібліятэкары Падсвільскай г.п. бібліятэкі ў рамках свята “Падсвільскі світанак” у парку аформілі  краязнаўчы куток  “Свет  любімых вобразаў” , прысвяціўшы яго  юбілею Я. Драздовіча.  Наведвальнікі змаглі не толькі пазнаёміцца з  літаратурай пра земляка, але і паўдзельнічаць у майстра- класе  -  паспрабаваць сябе ў ролі мастака маляванак. Акрамя гэтага, у кастрычніку падрыхтавалі гадзіну мастацтва “След вялікага жыцця” з  майстра-класам па стварэнні маляванак.

 

Заг.АБМ Татарчук А.М. 12.10.2018IMG 5070IMG 5127

Пошук па сайту

:

000538 14416

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

 

Счетчик посещений

Сёння 72

Учора 65

За тыдзень 201

За месяц 792

Усяго 13316

Перыяд:

2018-01-01 - 2018-12-12

Зарэгістравалася: 132